На паседжанні Рады Беларускага незалежніцкага блока (БНБ), у якім узялі ўдзел прадстаўнікі васьмі апазіцыйных рухаў, заяўлена, што моладзевую арганізацыю «Маладая Беларусь» у складзе БНБ рэпрэзентуе яе кіраўнік Артур Фінькевіч.

Па выніках абмеркавання прынятая заява адносна ўдзелу «Маладой Беларусі» ў складзе БНБ з двух пунктаў:

«1. У складзе БНБ моладзевую арганізацыю „Маладая Беларусь“ прадстаўляе яе кіраўнік Артур Фінькевіч.

2. Спроба стварэння паралельнай структуры з такой жа назвай разглядаецца блокам як правакацыя».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?