У ноч з нядзелі на панядзелак завершыліся матчы групавога раўнда алімпійскага хакейнага турніру.

Зборная Расіі выйграла ў Чэхіі — 4:2, ЗША — Канада — 5:3, Швецыя — Фінляндыя — 3:0.

Выніковае становішча:

Група А: ЗША — 9, Канада — 5, Швейцарыя — 3, Нарвегія — 1.

Група В: Расія — 7, Чэхія — 6, Славакія — 5, Латвія — 0.

Група С: Швецыя — 9, Фінляндыя — 6, Беларусь — 3, Германія — 0.

Такім чынам наўпрост у 1/4 фіналу выйшлі зборныя ЗША (1‑ы рэйтынг), Расіі, Швецыі, Фінляндыі -- зборная, што паказала найлепшы вынік сярод зборных, што занялі 2-я месцы ў групах дзякуючы лепшай розніцы шайб, чым Чэхія.

У кваліфікацыйным раўндзе 23 лютага за права прабіцца ў чвэрцьфінал згуляюць:

матч №1: Чэхія — Латвія,
матч №2: Канада — Германія,
матч №3: Славакія — Нарвегія,
матч №4 (у агульнай класіфікацыі матч № 22): Швейцарыя — Беларусь.

Матч пачнецца а 22-й гадзіне 23 лютага (аўторак) і будзе транслявацца ў жывым эфіры на телеканале «Лад».

1/4 фіналу

Матч № 5: ЗША — пераможца матча №4 (Швейцарыя — Беларусь).
Матч №6: Швецыя — пераможца матча №3
Матч №7: Расія — пераможца матча №2 (Канада – Германія)
Матч №8 Фінляндыя — пераможца матча №1.

1/2 фіналу. 26 лютага

Пераможца матча 5 — пераможца матча 8
Пераможца матча 6 — пераможца матча 7

***

Матч за 3‑е месца. 27 лютага

Фінал. 28 лютага
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0