Усе ўдзельнікі гурта Rammstein атрымалі беларускую візу. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва DPA са спасылкай на пасла Беларусі ў Нямеччыне Андрэя Гіро.

Гіро аспрэчыў паведамленні пра магчымую адмену канцэрта ў Беларусі. Ён адзначыў, што заявы пра неабходнасць забараніць канцэрт у Мінску

прадстаўляюць «прыватную думку», якая ў Германіі «стала нагодай паказаць Беларусь у негатыўным святле».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?