Аляксей Грышын, daylife.com

Аляксей Грышын, daylife.com

Фрыстайліст Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль у лыжнай акрабатыцы. А наогул ужо маем у Ванкуверы тры медалі — рэкорд нацыянальнай каманды.

30-гадовы беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль ХХI Зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў лыжнай акрабатыцы.

Спаборніцтвы прайшлі раніцай 26 лютага па мінскім часе.

Аляксей пасля першай спробы быў на другім месцы, але паказаў добры вынік у другой спробе ды паводле двух спробаў выйшаў на 1-месца — 248,41 бала.

Сярэбраны медаль ў Джарэта Петэрсана (ЗША) — 247,21, трэцяе месца ў кітайца Лю Чжунцына — 242,53.

За залаты медаль Грышын павінен атрымаць ад дзяржавы 100 тыс. даляраў. Заслужана.

Цімафей Слівец заняў 9-е месца (225,58), Дзмітры Дашчынскі — 11-ы (215,68). Дзмітры няўдала прызямліўся ў першай спробе і займаў пасля гэтай спробы апошняе месца. Лідэр Кубка свету Антон Кушнір, нагадаем, у фінал спаборніцтваў (12 наймацнейшых) не трапіў.

Беларусы пабілі рэкорд Алімпійскіх гульняў за часамі выступлення самастойнай камандай. У нас на рахунку тры медалі:

золата Аляксея Грышына (25 лютага), срэбра ў Сяргея Новікава (18 лютага, біятлон, 20 км), бронза Дар’і Домрачавай (18 лютага, біятлон, 15 км).

Дагэтуль за часы выступлення нацыянальнай камандай, а не ў складзе зборных СССР ці Польшчы, беларусы золата яшчэ не заваёўвалі.

Нагадаем, што ў 1994-м былі два срэбраныя медалі (Святлана Парамыгіна ў біятлоне, Ігар Жалязоўскі ў каньках), у 1998-м — дзве бронзы (Аляксей Айдараў — біятлон, Дзмітры Дашчынскі — фрыстайл),

у 2002-м у Солт-Лейк-Сіці Аляксей Грышын заваяваў бронзу, а ў 2006 г. у Турыне Дзмітры Дашчынскі — срэбра ў фрыстайле.

Залатых медалёў у нас пакуль не было

Такім чынам пад канец 14-га дня Алімпіяды

беларусы ў медальным заліку ўзняліся з 23-га на 15-ы радок.

У чэхаў, што ідуць 14-мі, пяць медалёў: два золаты, тры бронзы. Столькі медалёў, як і Беларусь — золата, срэбра, бронза — маюць славакі. Усяго медалі заваявалі прадстаўнікі 26 краінаў. Да канца Алімпіяды засталіся тры дні.

Відэа з прэс-канферэнцыі пасля перамогі (з сайта Прессбола)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?