14, 15 і 16 верасня з 11 да 19 гадзіны ў памяшканні Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатру адбудзецца конкурсны адбор артыстаў для мюзікла «Блакітная камея», у тым ліку на галоўныя ролі. Шукаюць таленавітых, прыгожых людзей — эстрадных вакалістаў, танцораў, артыстаў, студэнтаў творчых вузаў і проста аматараў без спецыяльнай адукацыі — ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў.

Для ўдзелу ў кастынгу неабходна ЗАГАДЗЯ запоўніць анкету, якую можна атрымаць у касе тэатру альбо спампаваць з сайта www.musicaltheatre.by. Запоўненую анкету здаць у касу, альбо даслаць па адрасе 220030, Мінск, вул. Мяснікова, 44, альбо на email [email protected].

Вакалістам падрыхтаваць 2 рознахарактарных эстрадных нумара, з суправаджэннем (мінус-фанаграма, акампаніятар) альбо без. Танцорам — харэаграфічны нумар у сучасным стылі, абавязкова з фанаграмай.

З пераможцамі будзе заключаны кантракт.

Тэлефоны для даведак: 226-56-49, 200-80-35,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?