Фота lepel.by

Фота lepel.by

11 верасня ў Лепелі ўрачыста адкрылі помнік вялікаму гетману і вялкаму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу. Адзін з найвядомейшых беларускіх магнатаў пэўны час валодаў гэтым горадам.

Агульная вышыня помніка з пастаментам каля 3,5 метра. Леў Сапега стаіць у кунтушы паўзверх кірасы, у правай руцэ трымае булаву — адзнаку гетманскай улады, а левай апіраецца на эфес шляхецкай шаблі.

Аўтар помніка — мінчанін Леў Аганаў, які раней выканаў помнік Папу Рымскаму Бенедыкту ХVI, усталяваны 15 чэрвеня 2008 года ля касцёла святога Тадэвуша ў мястэчку Лучай Пастаўскага раёна.

Ініцыятарам стварэння помніка славутаму палітычнаму і ваеннаму дзеячу ВКЛ стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Пры гэтым, як паведамляе сайт lepel.by, катэгарычны пратэст выказвала праваслаўная царква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?