У ноч з 14 на 15 кастрычніка ў лясах пад Менскам прайшла спэцапэрацыя з удзелам людзей у міліцэйскай форме й крапавых барэтах. Кіравалі апэрацыяй маладыя людзі з арт-групы «Навінкі», якія праславіліся аднайменнай газэтай ды фільмамі «Гуд-бай, бацька» і «Случай з пацаном».

Згодна са сцэнаром новага фільму жахаў «Толькі мёртвыя нічога не баяцца», на лясной прагаліне папавыкопваліся зомбі. Сама атака пачвараў адбылася год таму, а сёлета да месца здарэньня дабраліся «сілавікі».

Сярод спэцназаўцаў былі заўважныя Паўлюк Канавальчык, таварыш Мао, Шырлі і другія афіцыйныя асобы анархісцкага гурту.

Прэм’ера зомбі-карціны прызначаная на сьнежань.

Зомбі ўжо адзьнятыя.

Сілавікі таксама.

На лясной паляне загрызьлі ўсіх...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?