Адступнікі (The Departed).

ЗША, 2006, каляровы, 149 хв.

Жанр: крымінальны трымценьнік.

Адзнака: 6,5 (з 10).

Паліцыя засылае ў мафію свайго агента. У сваю чаргу, крымінальны бос мае сярод паліцэйскіх свайго інфарматара. Адступнікі мусяць вылічыць і зьнішчыць адзін аднаго...

Хоць карціна «Адступнікі» – паўтор ганконскае стужкі «Падвойная ракіроўка» – гэта тыповы фільм Скарсэзэ з апантанай акторскай ігрой і цікавасьцю да нэрвовае трансцэндэнцыі.

Кожны з герояў – адступнік для сваёй сям’і. Білі Костыган ірве з крымінальнымі сваякамі, каб працаваць на паліцыю, а Колін Саліван зь бездакорнай рэпутацыяй – найлепшы агент мафіі. Спроба вырвацца з асяродзьдзя завяршаецца гвалтам, кулямі й расстрэлам.

Акторы ў фільмах Скарсэзэ пераўзыходзяць самі сябе. Ды Капрыё грае ў рэжысэра найлепшыя свае ролі («Авіятар», «Банды Нью-Ёрку»), а ягоны Білі Костыган – нэрвовы, зацкаваны, зь неадольнаю прагай сарваць зь сябе абрыдлую маску. Мэт Дэйман – хлус-канфарміст з геніяльнай фінальнай фразай.

А што да Джэка Нікалсана, дык мафіёзнага боса ніхто б не сыграў лепей ад галівудзкага блазна-спакушальніка.

На працягу амаль трох гадзінаў ад экрану немагчыма адарвацца. Але для Скарсэзэ – карціна занадта рамесьніцкая. А для масавае публікі – занадта глыбокая й цынічная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?