Кнігу «Замак, пабудаваны з крапівы» цяпер перакладаюць на нямецкую мову.

Пісьменнік ужо падпісаў кантракт з нямецкім выдавецтвам «Luxbooks» (Вісбадэн). Да зімы перакладчыца Марціна Якабсан павінна здаць раман у выдавецтва. І ў пачатку наступнага года кніга выйдзе па-нямецку.

Зміцер Вішнёў адзначыў, што ён перапрацаваў апошнія тры раздзелы кнігі. І раман з'явіцца па-нямецку ў новай рэдакцыі. Затым аўтар плануе перавыдаць кнігу і па-беларуску.

Марціна Якабсан перакладае з беларускай без пасярэдніцтва расійскай. Летась у іншым нямецкім выдавецтва выйшаў раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбынецы» (пераклаў Томас Вайлер).

«Замак, пабудаваны з крапівы» выйшаў у 2010 годзе. Урыўкі з яго ўжо друкаваліся па-нямецку на сайце беларускай літаратуры ў Германіі literabel.de.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?