Дачка легіянэра памерла ад раку, выкліканага радыяцыяй. Жонка з гора павесілася. Былы легіянэр Волькер Брэц бярэ дубальтоўку - і пачынае адстрэльваць кіраўнікоў атамнай станцыі. Чыноўнікі й паліцыя ў шоку. Для паімкі ашалелага забойцы выклікаюць вайскоўца Фрэнка Гектара, які калісьці й навучыў мсьціўцу снайпэрскаму майстэрству.

Годны нямецкі трымценьнік з абавязковымі (хаця й прадказальнымі) тайнамі, змовамі - і сацыяльнаю крытыкай. Крытыка, згодна зь нямецкімі нормамі, вастрэйшая за амэрыканскую, але гэта не адмяняе трымценнага жанру. Дэніс Хопэр у ролі Фрэнка Гектара, як заўжды, ідэальны.

Атамнае лобі - на экране, і ў жыцьці - незадаволенае. Але ў зьвязку з апошнімі падзеямі варта чакаць трымценьніка пра газавую трубу.

posterТрапны стралок (Straight Shooter)

Нямеччына, 1999, каляровы, 88 хв.

Рэжысэр: Томас Бон

Ролі выконваюць: Дэніс Хопэр, Хайна Фэрч, Каця Флінт, Ханелор Хогер, Юрген Шарнагель, Ульрых Мюэ, Бэрнгард Бэтэрман

Жанр: Трымценьнік

Адзнака: 5,5 (з 10)

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?