12 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягнулася справы Святаслава Барановіча.

Барановіч з’яўляецца апошнім фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Ён абвінавачваецца ў правапарушэнні, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК (удзел у масавых беспарадках). Пакаранне прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Працэс над Барановічам пачаўся 29 жніўня, аднак быў перанесены ў сувязі з нез’яўленнем пацярпелых міліцыянераў. У той жа дзень падсуднага адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Святаслаў Барановіч часткова прызнаў сваю віну. Ён не адмаўляе, што біў па шчытах, у тым ліку дубінкай, аднак заяўляе, што стаў наносіць удары пасля таго, як сам атрымаў удар дубінкай па галаве. Абвінавачваны падкрэслівае: супрацоўнікаў міліцыі ён не біў — наносіў удары толькі па шчытах і загародах.

***

Суд сёння пакараў яго 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакарання,

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?