Сцяг футбольнага клуба «Рывер-Плэйт» (Аргенціна).

Сцяг футбольнага клуба «Рывер-Плэйт» (Аргенціна).

Сцягі нямецкага «Штутгарта», за які колісь гуляў наш Аляксандр Глеб.

Сцягі нямецкага «Штутгарта», за які колісь гуляў наш Аляксандр Глеб.

І нават разметка на дарозе.

Нямецкая паліцэйская машына.

Самалёт над Глыбокім.

«Ікарус» з бел-чырвона-белай эмблемай.

Фура на трасе.

Наш, наскі мармелад.

Сцяг Каба-Вэрдэ.

Сцяг Ічкерыі — дакадыраўскай Чачні.

Сцяг іспанскага муніцыпалітэта Понга.

Эмблема Ваенна-паветраных сілаў ЗША

Сцяг горада Дэндэрмондэ (Бельгія).

Святочныя шаты найвышэйшых ярархаў царквы.

Вензель патрыярха.

Пасля Ганебнага рэферэндуму 14 мая 1995 года, у выніку якога бел-чырвона-белы сцяг страціў статус дзяржаўнага, нацыянальнае спалучэнне колераў набыло для беларусаў дадатковую сімвалічнасць.

Вока беларуса спаняецца на кожным значку, графіці, афішы, а тым больш грузавіку, памаляваным у бела-чырвона-белае.

Аграмадных памераў, разгорнутае на ўсю трыбуну бел-чырвона-белае палотнішча заўзятараў аргентынскага футбольнага клуба «Рывер Плэйт», бел-чырвона-белыя стужкі ў мантыі ярархаў Праваслаўнай Царквы альбо звычайная фура ці самалёт, расфарбаваныя ў белы і чырвоны колеры становяцца аб’ектамі цікаўнасці.

«Наша Ніва» сабрала ў сеціўных прасторах і прэзентуе найбольшую калекцыю падобных фотаздымкаў. Таксама нам вельмі цікавыя і вашыя фота, спасылкі на якія можна размясціць у каментах да гэтага артыкула ці даслаць на [email protected]

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?