Таварыства мёртвых паэтаў

Таксама на экране Гарбатая гара

БТ, 22.10

Таварыства мёртвых паэтаў (Dead Poets Society)

ЗША, 1989, каляровы, 128 хв.

Рэжысэр: Пітэр Ўір

Ролі выконваюць: Робін Ўільямз, Робэрт Шон Леанард, Этан Гоўк, Джош Чарльз, Гейл Гансэн, Дзілан Касман, Алелон Руджэра

Жанр: Драма

Адзнака: 8,5 (з 10)

Францускі “Сэзар” за лепшы замежны фільм. У Злучаных Штатах стужка вайшла ў сотню самых касавых за ўсю гісторыю кіно.

50-ыя гады. У элітны кансэрватыўны каледж прыяжджае новы настаўнік літаратуры Джон Кітынг. Замест таго, каб вучыць падлеткаў канфармізму й жорсткім правілам, ён вучыць іх чалавечнасьці й творчае свабодзе. Натхнёныя юнакі ствараюць патаемнае “Таварыства мёртвых паэтаў”, дзе раскрываюць у вершах свае душы. Але ў сыстэмы свае законы – яна не жадае лічыцца са свавольствам і патаемнымі таварыствамі. Ды і ў самой грамадзе ёсьць здраднікі...

Сутыкненьне жывых душаў – і зьмярцьвелага “парадку”, свабоды – і падпарадкаваньня, творчасьці – і прыстасавальніцтва. Гісторыя пра набыцьцё ўласнага твару і свайго голасу – насуперак усім абставінам.

Аўстралійскі рэжысэр Пітэр Ўір, які заўжды распавядаў пра канфлікт штучнага й прыроднага, адухоўленага (“Пікнік ля Навіслай скалы”) – зрабіў настаўнікам школьнікаў камэдыйнага актора Робіна Ўільямза. Ягоны Джон Кітынг вучыць праўдзе сэрца й духоўнае мужнасьці з такой чалавечай пранізьлівасьцю, што гэтыя ўрокі не запомніць нельга. Надзвычай гарманічны й трапны і падбор маладых актораў.

“Таварыства мёртвых паэтаў” – сур’ёзная драма, якая дасягае трагедыйнага накалу і працінае да глыбіні душы. Карціна мела надзвычайны посьпех у Злучаных Штатах і Эўропе.

НТВ, 23.00

Гарбатая гара

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?