БТ, 22.10

posterСын за бацьку (Сын за отца)

Беларусь – Расея, 1995, каляровы, 80 хв.

Рэжысэр: Мікалай Яроменка-малодшы

Ролі выконваюць: Мікалай Яроменка-малодшы, Мікалай Яроменка-старэйшы, Уладзімер Гасьцюхін, Ірына Феафанава, Вера Алентава, Аляксей Булдакоў, Міхаіл Пятроў

Жанр: Крымінальна-партызанская драма

Адзнака: 4 (з 10)

Пасьпяховы лекар (Яроменка-малодшы) прыяжджае з Масквы да бацькі (Яроменка-старэйшы). Сын дапамагае бацьку адкрыць сваю справу – новы мэдычны цэнтар. Але крымінальныя групоўкі ўпадабалі выкарыстоўваць мэдычны цэнтр, як бардэль. Сын і бацька бяруцца за зброю і з дапамогай мясцовых партызанаў дый міліцыі арыштоўваюць ворагаў.

Карціна Мікалая Яроменкі-малодшага адлюстроўвае масавыя настроі падчас прыходу Лукашэнкі да ўлады. Трыюмф рэжыму падчас ягонага ўзьлёту. Агрэсіўная разгубленасьць савецкага чалавека (Яроменка-старэйшы пераканаўчы), “кепскія бізнэсоўцы”, кіраўнік банды, які нагадвае Зянона Пазьняка.

Народ-партызан паўстае супраць “карупцыянэраў” – і сілавым чынам вырашае праблему.

Карціна – вяршыня лукашэнкаўскага кіно. Але гэтая вяршыня нехлямяжная і падгнілая.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?