Прымружыўшы вочы, Томаш Бладынец паглядае ўгару. Ранішняе сонца грае промнямі на люстраной сцяне новазбудаванага варшаўскага хмарачоса. Усё жыццё маладога інжынера-будаўніка звязанае з гэтым горадам. Таму ён з поўным правам можа падзяліцца ўражаннямі пра змены, якія перажывае яго роднае места.

«Варшава маёй маладосці была вельмі сумным, шэрым і безнадзейным горадам, — кажа Томаш. — Раней Варшава лічылася адным з самых брыдкіх гарадоў у Еўропе».

Што змянілася з тых часоў і чаму малады паляк пачаў цікавіцца беларускімі справамі — глядзіце на відэа.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?