Адрэналін

Шалёны Сэсіл Б.

БТ, 22.10

Адрэналін (Crank)

ЗША – Вялікабрытанія, 2006, каляровы, 87 хв.

Рэжысэры: Марк Нэвэлдайн, Браян Тэйлар

Ролі выконваюць: Джэйсан Стэтгем, Эмі Смарт, Хасэ Пабла Кантыльё, Эфрэн Рамірэз, Дуайт Ёкем, Карлас Санс

Жанр: Крымінальна-кліпавы баявік

Адзнака: 6,5 (з 10)

Наёмнага забойцу атруцілі. Сьмерць наступіць, калі пульс зьнізіцца – і герой мусіць увесь час трымаць высокі ўзровень адрэналіну ў крыві. Для ўзбуджэньня ў ход ідзе ўсё – рэгулярныя перастрэлкі, пагоні на аўто, скрадзеныя лекі й публічны сэкс…

Адрэналінавая інтрыга задае ліхаманкавую дынаміку – зь ірванай музыкай і кліпавым задыханьнем. Але ў фільме знаходзіцца месца й трагікамічным момантам.

НТВ, 23.25

Шалёны Сэсіл Б. (Cecil B. DeMented)

ЗША – Францыя, 2000, каляровы, 87 хв.

Рэжысэр: Джон Ўотэрс

Ролі выконваюць: Мэлані Грыфіт, Стывэн Дорф, Алісія Ўіт, Адрыян Грэн’е, Мэгі Джыленгаал, Лары Джыліард-мл.

Жанр: Іранічная драма-хуліганства

Адзнака: 7 (з 10)

Шалёны кінапартызан Сэсіл Б. (зьдзек з салённага рэжысэра Сэсіла дэ Міля) выкрадае зорку Хані Ўітлак. Цяпер служанка галівудзкага капіталу здымаецца ў фільме, “максымальна набліжаным да рэальнасьці”. Акрамя таго, зорка разам з акторамі-камікадзэ ладзіць дэбошы ў публічных месцах – і зрывае прэм’еры глямурных фільмаў.

Спачатку гераіні гэта не падабалася, але потым яна ўцягнулася ў вясёлую кінагерылью…

Трэш-авангардовец Джон Ўотэрс выказаў усё, што думае пра мэйнстрымны кіч і ягоную індустрыю. Прычым зрабіў гэта ў форме, прымальнай для індустрыі. У адрозьненьні ад залімітнай трэшухі “Ружовы флямінга”, “Шальны Сэсіл Б.” можа дэманстравацца па тэлевізіі.

Але хуліганства ў ім усё роўна хапае.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?