5 красавіка, БТ, 12.35 – 1-сэрыя (6 красавіка – 12.30, 2-ая сэрыя)

Уваскрэшаньне (Воскресение)

Расея (СССР), 1960, чорна-белы, 209 хв (2 сэрыі)

Рэжысэр: Міхаіл Швэйцэр

Ролі выконваюць: Яўген Мацьвееў, Тамара Семіна, Павал Масальскі, Аляксей Кансоўскі, Віктар Кулакоў

Жанр: Драма паводле аднайменнага раману Льва Талстога

Канец ХІХ стагодзьдзя. Легкадумная любоўная прыгода князя даводзіць дзяўчыну да катаргі. Да князя Няхлюдава прыходзяць згрызоты сумленьня.

Клясычная экранізацыя рускага клясыка, пастаўленая Міхаілам Швэйцэрам (таксама экранізаваў "Маленькія трагедыі", "Мёртвыя душы). Узорная роля Яўгена Мацьвеева. Прыз ФІПРЭСІ на МКФ у Лакарна актрысе Тамары Семінай.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?