Литература11

В Беларусь пришло «Небяспечнае лета» Туве Янссон

В белорусском переводе вышла книга финской писательницы Туве Янссон, столетний юбилей которой в этом году широко отмечается во всем мире.

Цяпер прыхільнікі мумітроляў ды іншых жыхароў Мумідола і яго ваколіцаў могуць папоўніць свае калекцыі мумікніг новым выданнем, што выйшла ў перакладзе Алесі Башарымавай у выдавецтве Змітра Коласа. Гэта кніга «Небяспечнае лета», дзе героі вымушаныя развітацца з бесклапотнасцю жыцця ў Мумідоле і прымераць на сябе новыя і часам нечаканыя ролі.

Агнядышная гара, што доўга спала, раптоўна прачнулася, і пасля вывяржэння марскія хвалі затапілі даліну. Мумісям'я, прыхапіўшы з сабой Хомсу і Місу, якія таксама засталіся без даху над галавой, ратуецца ў дзіўным плывучым доме, дзе раз-пораз грымяць навальніцы, хаця знадворку спакойна, дзе дзверы і лесвіцы нікуды не вядуць, у кладоўцы поўна неядомай ежы, а з кута чуецца чыйсьці кплівы смех. У дадатак да ўсяго, у купальскую ноч некаторыя з новых насельнікаў гэтага таямнічага дома проста знікаюць, а хтосьці нават трапляе ў вязніцу…

Словам, лета робіцца сапраўды небяспечным. Нават Снусмумрык, які затрымаўся па адной важнай і неадкладнай справе ў сваім падарожжы і ўвогуле не сніў і не бачыў, што ў Мумідоле здарыўся патоп, не змог пазбегнуць катастрофы, можа быць, яшчэ большай: вольналюбівы вандроўнік зрабіўся шматдзетным татам!

Гэтая кніга поўная нечаканых калізій, купальскіх варожбаў, раптоўных расстанняў і шчаслівых сустрэч, а яшчэ хемулёў і вожыкаў.

Набыць яе можна ў кнігарнях «Белкнігі», а неўзабаве і ў «Акадэмкнізе».

Комментарии1

Сейчас читают

На свободе Мария Колесникова, Виктор Бабарико, Марина Золотова, Алесь Беляцкий, Максим Знак! Всего освобождены 123 политзаключенных

Все новости →
Все новости

США снимают санкции с белорусского калия51

Коул о переговорах с Лукашенко: Говорили о будущем и о том, как нормализовать отношения18

На юрфаке БГУ по-тихому разжаловали декана-доносчика2

В Индии фанаты устроили погром после сорванного выхода Лионеля Месси1

ЕС отказался от запрета бензиновых автомобилей до 2035 года

Украина решила до конца года ликвидировать интернациональные легионы11

На пограничных переходах отключили камеры9

Уиткофф встретится с Зеленским для очередного раунда переговоров по войне в Украине1

Гродненский драмтеатр возглавила режиссер из Смоленска11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свободе Мария Колесникова, Виктор Бабарико, Марина Золотова, Алесь Беляцкий, Максим Знак! Всего освобождены 123 политзаключенных69

На свободе Мария Колесникова, Виктор Бабарико, Марина Золотова, Алесь Беляцкий, Максим Знак! Всего освобождены 123 политзаключенных

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць