Святлана Куль. Бачыш, мама, наш горад плыве пад табою

Бачыш, мама, наш горад плыве пад табою, нібы карабель,
Павярхоўкі, бы мачты ў ветразях белых аблокаў,
З гатай горкі глядзець на яго вельмі зручна табе,
Вунь за тымі дамамі і наш недзе там недалёка.
Сонца ў Нёман сядае і ноччу не грэе зямлю,
Твой даплыў карабель, на крыжы перароблены рэі.
Не, не плачу. Я проста. Агеньчык табе запалю.
Хай гарыць. Хай зямлю. Хай цябе гэтай ноччу сагрэе.
Комментарии