Беларусь і Аўстрыя – сувымерныя па маштабах еўрапейскія краіны. Некаторыя моманты здзіўляюць тым, наколькі шмат у нас супольнага. Не верыце? Глядзіце і здзіўляйцеся. Амаль аднолькавая колькасць насельніцтва: 8,5 млн аўстрыйцаў і 9,5 беларусаў. Сталіцы, у якіх жыве амаль чвэрць усяго насельніцтва краіны: Мінск – 1,95 млн , Вена – 1,85 млн. Рэчкі ў гістарычных цэнтрах сталіц (Няміга і Вена), схаваныя пад зямлю… Яшчэ? Багатая гісторыя былых унікальных, шматнацыянальных дзяржаўных утварэнняў – Аўстра-Венгрыі і Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Дзяржаўныя мовы – нацыянальныя мовы суседніх краін. Аўстрыйскі нямецкі і беларуская трасянка – аднолькава каларытныя па гучанні для суседзяў. У аўстрыйцаў – Клімт, у беларусаў – Шагал. А ніжэй ужо чыста аўстрыйскія факты: