Вось некалькі рашэнняў, якім надаецца вялікая ўвага ў Вене. Яны альбо робяць жыццё ў аўстрыскай сталіцы больш камфортным, альбо нават эканомяць рэсурсы камунальных служб горада.
Агароджы для спілаваных дрэваў. Драўляныя падкладкі пад будаўнічую тэхніку, каб не псаваць гранітныя пліты. Сеткі на помніках, каб не даваць сядаць на іх птушкам. Агароджы для маладых дрэваў. Інфраструктура для раварыстаў. У Вене зроблена ўсё для іх камфорту — прыярытэтныя дарожкі на тратуарах, безбар'ерныя пераезды, велапаркоўкі, святлафоры, арэнда і гэтак далей. Тут нават жартуюць: калі ў Берліне раварыст збіў пешахода, то вінаваты раварыст. Калі ў Вене ад ровара пацярпеў пешаход, то вінаваты пешаход. |
Тое, без чаго не можа абысціся ніводная еўрапейская сталіца. Аўстрыйцы ўмеюць рабіць сваё жыццё камфортным. Беларусам у гэтым плане ёсць чаму ў іх павучыцца.
|