Афиша11

Персональная выставка Константина Качана, художника из Новогрудка, пройдет в галерее Савицкого

25 красавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі сябра Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана «Правінцыя». Прысвячаецца Году малай радзімы.

На выстаўцы экспануецца больш за 80 палотнаў мастака. Унікальнасць прадстаўленных у экспазіцыі твораў з’яўляецца ў тым, што ў іх выразна выяўлены прыярытэты, характэрныя амаль усім карцінам мастака — традыцыйная архітэктура, каларыт жыцця вясковага чалавека, непаўторная, пранікнёная прыгажосць беларускай прыроды.

Кастусь Качан працягвае традыцыі рускай рэалістычнай школы жывапісу. У той жа час мастак вельмі дакладна вызначае для сябе меру ўзаемадзеяння рэалістычнага пісьма з шэрагам знакавых вобразаў і сімвалаў.

Сюжэты карцін, прадстаўленых на выстаўцы, на першы погляд даволі простыя і непераборлівыя — рэкі, дрэвы, палі, невялікія вёсачкі і мястэчкі са старажытнымі храмамі. Аднак унутраным лейтматывам у творчасці мастака з’яўляецца тэма Вечнага і Вечнасці. Менавіта таму яго творы, па сутнасці, пазбаўлены прыкметаў часу. Мінулае і сучаснасць не супрацьпастаўляюцца, не адасабляюцца адно ад аднаго, але знаходзяцца ў прасторава-часавым адзінстве. Пейзажы Качана ствараюць гарманічную панараму суіснаваня чалавека і прыроды.

Радзімай жывапісца з’яўляецца ціхая, утульная беларуская правінцыя, любоў да якой ён захаваў і да сёння. Адсюль і прыярытэты ў яго мастацтве, сярод якіх — улюбёная тэма жыцця малелькіх гарадоў і мястэчах з вялікай гісторыяй.

Творы Кастуся Качана знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава; Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея; Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку; Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту; Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка; а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федырацыі, у прыватных калекцыях Беларусі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Паўднёвай Карэі.

Выстаўка працягнецца да 20 мая 2018 года.

Адрас: пл. Свабоды, 15

Комментарии1

КГБ активно вербует политзаключенных, освобожденных по помилованию — правозащитники5

КГБ активно вербует политзаключенных, освобожденных по помилованию — правозащитники

Все новости →
Все новости

«Воевал я за Беларусь и верю в ее счастливое будущее». 100-летие отмечает профессор-медик Иван Данилов, настоящий ветеран13

На литовской границе появились очереди из легковых авто

Поврежденный водовод в Минске отремонтировали. Но проблемы с качеством воды пока остаются

Сегодня тот самый день, когда белорусам настоятельно не рекомендовалось ходить в лес4

Трамп анонсировал встречу с Зеленским в «Башне Трампа»5

Суд в Польше приговорил белоруса к двум годам за шпионаж в пользу России12

Что предложить Лукашенко за политзаключенных? Спор Стрижака с Хомич28

Светлана Тихановская встретилась с Александром Соросом-младшим17

На войне погибла женщина, которая завербовалась в российскую армию из колонии. Это первый известный случай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КГБ активно вербует политзаключенных, освобожденных по помилованию — правозащитники5

КГБ активно вербует политзаключенных, освобожденных по помилованию — правозащитники

Главное
Все новости →