Адна з інавацый Touareg — наяўнасць лічбавай інавацыйнай прыборнай панэлі Digital Cockpit, спалучанай з інфармацыйна-забаўляльнай сістэмай Discover Premium з функцыяй навігацыі. Сістэмай можна кіраваць з дапамогай дотыкаў, без ніякіх кнопак і тумблераў.
Дадатак App-Connect, інтэграваны ў сістэму, дае магчымасць пераносіць інфармацыю з смартфона на вялікі экран. У дадатак -- магчымасць бесправадной зарадкі і 4 USB-порты.
На экран Digital Cockpit клавішай на стырне можна вывесці, замест датчыкаў хуткасці і абаротаў рухавіка, карту населенага пункту, праз які праязджаеш (і гэта рэальна дапамагло нам выехаць у правільным кірунку з Шаркаўшчыны), або экран сістэмы начнога бачання, або інфармацыю па стане аўто.
Праекцыйны дысплей Head-up. Калі пачынаеш рух, у ніжняй частцы лабавога шкла з'яўляецца акенца інфармацыі: хуткасць, становішча аўто на паласе, наяўнасць перашкод наперадзе, падказкі навігацыі. Звесткі праектуюцца з маленькага экрана, змешчанага пад шклом. Зручнасць ацэньваеш адразу: няма патрэбы адрываць позірк ад дарогі, каб скарэктаваць хуткасць.