ТЭСТ
Ці адрозніце рэальныя навіны ад жартаў пабліка "Советская Белоруссия"?
Фэйк ці праўда?

Парадыйны паблік "Советская Белоруссия" выдае прыдуманыя навіны і цытаты. Але часам яны настолькі праўдападобныя, што складана адрозніць: гэта чыясьці фантазія ці рэальнасць? Праверце, ці ўдасца вам адрозніць.
Старт
Прапагандысту "Раша Тудэй" Канстанціну Прыдыбайлу ўручылі ордэн Францыска Скарыны. Гэтай ўзнагародай адзначаны значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязяў Беларусі і Расіі, міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыі і друку.
Не. Хоць тэлепрапагандыстам і раздавалі медалі: Рыгору Азаронку — "За адвагу", Ігару Туру — медаль Францыска Скарыны.
Маеце рацыю. Ну які ордэн чалавеку, што ў эфіры Салаўёва назваў беларусаў тупымі?
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў: "Усіх аматараў вечаровых чаяванняў і прагулак у дварах трэба дастаўляць у РУУС мінімум у коме, максімум у чорных мяхах. І не абурайцеся, вас папярэджвалі. Грамадскія двары не месца для чаяванняў".
Так, гэта прыдуманая цытата.
А вось і не, гэта прыдуманая цытата.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Праўладны палітолаг Аляксандр Шпакоўскі стаў упаўнаважаным па абароне правоў журналістаў
Памыляецеся. Беларускі саюз журналістаў сапраўды абраў эксперта Шпакоўскага на гэту пасаду.
Шпакоўскі нават уваходзіць у Нацыянальны камітэт бяспекі журналістаў разам з прэс-сакратарамі і службовымі асобамі сілавых ведамстваў: МУС, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Мінчук атрымаў копію пратакола па 23.34 на імя памерлага бацькі.
Маеце рацыю. МУС патлумачыла гэта тэхнічнай памылкай. "Справа ў тым, што з такім імем, прозвішчам і імем па бацьку ёсць некалькі чалавек. Памылкова выслалі копію пратакола іншаму".
Гэта рэальная навіна.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Аляксандр Лукашэнка назваў Паўла Латушку "Лахушкам".
Правільна. Лукашэнка нібыта агаварыўся.
Было-было. Вось цытата: "Аналізаваў ранкам усе СМІ, як звычайна... Стварылі ўжо "народнае антыкрызіснае ўпраўленне"! Пад кіраваннем гэтага Лахушк... як яго, Латушка".
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Таемная інаўгурацыя Лукашэнкі была таемнай нават для некаторых гасцей. Спявачкі сёстры Груздзевы не ведалі, куды іх запрасілі.
Не, гэта праўда. Груздзевы расказвалі, што іх паклікалі ў музей ВАВ на нейкае мерапрыемства. Там сабраліся акцёры, артысты і прадстаўнікі культуры. Іх адвезлі ў Палац Незалежнасці і паабяцалі "маленькі сюрпрыз".
Так. Сёстры Груздзевы падрабязна расказвалі, як нечакана для сябе аказаліся на інаўгурацыі
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Віктара Бабарыку абралі дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Ён прыме ўдзел у мерапрыемстве па відэасувязі, з камеры СІЗА КДБ.
Не. У СІЗА пакуль толькі круглыя сталы праходізілі.
Гэта выдумка аўтараў пабліку. Спытайце ў Юрыя Васкрасенскага.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі

Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава: "Паважаныя грамадзяне, просьба вярнуць ўсе дэталі ад вадамёта ў бліжэйшы аддзел РУУС. Не падстаўляйце супрацоўнікаў міліцыі. Прашу, як маці".
Ну вы што, Чамаданава такога не казала.
Так і ёсць, цытата несапраўдная.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка: "Дактароў у нас дастаткова, і замяніць тых, хто выбыў, зможам лёгка, а вось падрыхтаваць і выхаваць сапраўднага сілавіка — для гэтага патрэбны годы і мільёны грошай! Яны наша каштоўнасць, а не дактары-пярэваратні, якія скачуць у майданным прыпадку".
Няпраўда. Гэта цытата — фэйк.
А вас не правядзеш. Цытата сапраўды прыдуманая.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Дэпутат у раёне склаў паўнамоцтвы, бо незадаволены, што Лукашэнка недастаткова прарасійскі
Чыстая праўда. 66-гадовы Сяргей Перапялюк быў дэпутатам Веткаўскага раённага Савета дэпутатаў. Фармальна сышоў па стане здароўя, а насамрэч — па палітычных прычынах.
Так. Пра Веткаўскага дэпутата можна пачытаць тут.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
М-да
Як жа лёгка вас падмануць.
Прайсці яшчэ раз
Слабавата
А вы ў Беларусі жывяце?
Прайсці яшчэ раз
Можаце лепш
Чытайце правераныя крыніцы інфармацыі.
Прайсці яшчэ раз
Нядрэнна
Вы яўна сочыце за навінамі.
Прайсці яшчэ раз
Малайца!
Адразу бачна пастаяннага чытача "Нашай Нівы".
Прайсці яшчэ раз
Супер!
Гэты вы ведзяце паблік "Советская Белоруссия"?
Прайсці яшчэ раз
Падзяліся тэстам у сацсетках: