Обо всём по чуть-чуть

«Неглюбскую сорочку выкупила на eBay». Посмотрите, какую невероятную коллекцию народных костюмов собрала белоруска в Сиэтле

Воля Дземка — белоруска, кинопродюсер. Живет в Сиэтле и поет в фольклорной группе VOLYA. 10 лет назад она и ее единомышленницы начали собирать коллекцию белорусских народных костюмов. Сейчас в коллекции 16 полных комплектов с 79 предметами женской одежды и аксессуарами, изготовленными с 1880-х по 1940-е годы.

Усё пачалося з неглюбскай кашулі, якую Воля выпадкова пабачыла на eBay.

«Яна там стаяла як «старажытная руская сукенка». А побач той жа самы прадавец збываў неглюбскія ручнікі і таксама пазначыў — «russian towel». Я яму адразу напісала. Кажу: прабачце, але ж гэта з Веткаўскага раёна! Аказалася, гэта яго бабулі рэчы, якія яна сама ткала.

Той мужчына быў з Масквы, і, як я зразумела, у яго з’явілася дзіця, вельмі спатрэбіліся грошы. І ён проста распрадаваў бабулін куфар, бо не ведаў, што з ім рабіць. Ён нічога ў гэтым не разумеў і ўпарта называў кашулю сукенкай. Мы паразмаўлялі з роднымі і вырашылі, што трэба выкупіць ручнікі, бо так і пойдуць у народ як «russian towel». У мяне хапіла грошай толькі на два», — распавядае Воля.

Пасля на аўкцыёнах яна не раз бачыла, як беларускія строі падпісвалі як рускія — каб зацікавіць больш пакупнікоў. Пра калекцыю тады думак яшчэ не было — Воля разам з гуртом спявала старажытныя песні і проста шукала рэчы, у якіх яны маглі б выступаць.

«У Сіэтле ёсць адзін рускі гурт. Яго вакалістка Юліана, пакуль ездзіла ў экспедыцыі па Расіі, назбірала выдатную калекцыю строяў — там і расшытыя золатам сарафаны, і чаго толькі няма. Калі яны выходзяць на сцэну, гэта проста багацце колераў. Касцюмы, якія мы самі зрабілі, выглядалі нармальна, але ж хацелася, каб дух захопліваў», — дзеліцца дзяўчына.

Тут, праўда, ёсць адзін нюанс. Строі ў калекцыі — вясельныя, і ў іх нават манекены з цяжкасцю ўлазяць, бо тады дзяўчаты выходзілі замуж ў 14-16 гадоў. 

Цэны Воля не раскрывае. Кажа, што тыя, хто не разбіраецца ў тэме, прадаюць аўтэнтычнае адзенне або занадта дорага, або за капейкі. Рэчы яна з паплечніцамі набывала за свае грошы, толькі пазней дадаліся невялікія ахвяраванні.

«Раней гэта было пасагам, багаццем, якое з нявестай пераходзіла. Колькі ж чалавекагадзін укладзена ў кожны строй! Трэба лён пасадзіць, парваць, апрацаваць, сплесці кудзелю, потым выткаць. Таму кожная кашуля гадамі рабілася. 

Мая бабуля была выдатнай майстрыцай, у яе была вельмі тонкая кудзеля. Мне бацька скардзіўся, што яго прымушалі бяліць лён. Доўгія скруткі тканіны выкладалі ўвесну на схіле, і раса ды сонца іх бялілі. І колькі сезонаў палатно магло рыхтавацца».

Штосьці з рэчаў выкупалася на аўкцыёнах, штосьці знаходзілася ў сваякоў. Посцілку, якую можна ўбачыць на фота, Волі аддала яе цётка. Гэта адна з яе любімых рэчаў, бо сатканая рукамі роднага чалавека. «Фларэнцыя» — так між сабой называюць дзяўчаты гэту посцілку за яе яркі ўзор.

«Лельчыцкі строй мне перадала Галіна Трафімаўна Прыбалавец, калі я здымала фільм пра беларускія песні. Яна проста мяне падазвала і кажа: «На табе». Я разгубілася: вы што, гэта такое багацце! Але яна настаяла: «Бяры». Калі я збіралася яе дазапісаць, дачка папярэдзіла: «Галіна Трафімаўна спяваць не будзе, яна ў журбе». Але калі я прыехала, яна расквітнела, паклікала сваю сяброўку. «Мы ведаем, што тыя песні, якія мы чулі па тэлевізары, табе не трэба. То мы зараз табе паспяваем тыя, якія нашы маці нам спявалі». Гэта было неверагодна», — успамінае Воля.

Лельчыцкі і драгічынскі строі трапілі ў калекцыю поўнымі. Астатнія зборныя: там фартушок адшукалі, там кашулю, там андарак. Імя майстрыцы, калі яно вядома, абавязкова ўказваюць, каб ушанаваць памяць.

«Беларускія строі як адзінарогі, рэдка дзе знойдзеш. Многае проста не захавалася, бо колькі вёсак у вайну было спалена. У Санкт-Пецярбургу ў антыкварнай лаўцы неяк дзве ашаламляльныя наміткі былі — гарадзенскія, расшытыя. Мы здолелі купіць адну. Другой на наступны дзень ужо не было. І я ведаю, што калі такія рэчы выстаўляюць і ты не купляеш іх зараз, на заўтра ўжо не будзе».

Частку строяў мусілі рэстаўраваць. У гэтай працы Воля звяралася з гістарычнымі крыніцамі, кансультавалася з навукоўцам Марыяй Мікалаеўнай Віннікавай, экспертам у традыцыйных строях.

«Я люблю старажытны фэшн, у музеях часта бываю. Для рэканструкцыі строяў я шукала менавіта антыкварныя тканіны, стужкі і ніткі, бо ведала, што калі гэта рабіць з сучасных матэрыялаў, яны проста не будуць выглядаць так, як трэба. Натуральныя тканіны, якія прайшлі праз пальцы майстрыц, навобмацак іншыя — яны ўсе роўненькія, гладзенькія. Саматканы лён ніяк не падобны на той, што прадаецца ў краме.

З 2018 года я шукала па антыкварных лаўках падраныя шаўковыя спадніцы (усміхаецца). З адной з такіх, ХІХ стагоддзя, мы якраз зрабілі каптур дамачаўскага строю.

Цікавая гісторыя звязана з фартушком наваградскім. Я шукала карункі на яго, бо хацела зрабіць рэканструкцыю па фотаздымку графа Тышкевіча. Самаробныя карункі — вельмі дарагія, а нам трэба было іх пяць метраў. Калі палічыць, колькі б з мяне ўзялі за іх вывязванне… І тут я знайшла карункі на беларускім сайце. Калі была ў Мінску, набыла іх, зрабіла рэканструкцыю. Потым са мной звязалася жанчына, якая прадала гэтыя карункі, сказала, што іх рабіла яе маці. А тая, вельмі сціплая кабета, у сваю чаргу пераняла майстэрства іх вырабу ў сваёй маці і папрасіла, каб мы ўказалі матчына імя».

Частку калекцыі можна пабачыць у каталогу, які выпусціў гурт, і ўявіць, як 100 год таму адзяваліся беларускі Прыдняпроўя, Усходняга і Заходняга Палесся, Панямоння, Цэнтральнай Беларусі.

«Мая сяброўка ўразілася: мы заўсёды глядзелі на гэтыя строі ў чорна-белым варыянце, я не думала, што яно ўсё такое каляровае!» 

Каментары

После доноса Бондаревой внезапно отменили выставку в Музее Янки Купалы. Теперь она требует на музее вывески по-русски29

После доноса Бондаревой внезапно отменили выставку в Музее Янки Купалы. Теперь она требует на музее вывески по-русски

Главное
Все новости →