Музыка

Страшные сказки и видео, снятые на телефон. ТОП-20 белорусских музыкальных клипов 2021 года

«Наша Ніва» четвертый год подряд составляет топ лучших отечественных музыкальных видео. Несмотря на сложный для искусства и вообще для жизни год, лонг-лист для нашего рейтинга насчитывал более 50 видео.

Уровень по-прежнему высок: участники топа оставили вне его не абы кого, а Макса Коржа, NAVIBAND и Леру Яскевич, традиционных представителей наших итоговых материалов.

Также рейтинг остался без прежних победителей: у «Дай Дорогу!» і «Петли Пристрастия» не вышло новых клипов. Тем более, лучшее видео 2020 года — «Баю-бай» от брестских панков — вообще было признано экстремистским, а Юрий Стыльский уехал из страны. Что касается «Петли Пристрастия», то им запрещают выступать в Беларуси, а презентовать новый альбом минчане вынуждены на зарубежных площадках.

Что было в предыдущие годы:

2020: Белорусский протест и искусство на серых панельках: топ-20 белорусских клипов 2020 года

2019: Ноунеймы и Лидия Ермошина: 19 лучших клипов белорусских исполнителей в 2019 году

2018: Откровенные танцы и генератор картошки: 18 лучших ВИДЕОклипов белорусских исполнителей в 2018 году

Чем порадовал 2021 год?

20 месца. Демпо — Когда-нибудь

Малады індзі-гурт, які адкрывае наш топ, прысвяціў сваё відэа ўсім тым, хто сумняецца, але працягвае. 

Да здымак музыкі рыхтаваліся тры тыдні, а ў выніку працэс заняў 20 гадзін, падчас якіх змянілася шэсць лакацый, сярод якіх вялікі басейн і баксёрскі рынг. 

19 месца. NEMIGA — Только не молчи

Дуэт NEMIGA здымаў кліп у Кіеве, дапоўніўшы прыгожыя лакацыі і яркія вобразы герояў гонкамі на рарытэтных аўто.

Гэта відэа на песню пра стан ціхамірнага шчасця, якое кожны можа здабыць, знаходзячыся побач з каханым чалавекам.

18 месца. Тима Белорусских — Тает ещё

У Цімы Беларускіх быў няпросты год: у канцы студзеня яго затрымалі з наркотыкамі, за што вясной ён атрымаў два гады «хатняй хіміі». Пасля было інтэрв'ю ў Юрыя Дудзя, за якое на рэпера і журналіста падаў у суд лэйбл Kaufman, чыім артыстам ён быў раней.

Але спісваць артыста з рахункаў дакладна не варта — ён дагэтуль выпускае хіты, якія збіраюць мільёны праглядаў.

17 месца. ЛСП — Есть деньги нет чувств (асцярожна: мацюкі)

У відэа Алег ЛСП выступае ў ролі трэнера для тых, хто хоча дасягнуць поспеху ў жыцці. Сэнс ягоных трэнінгаў супадае з назвай трэка: ёсць грошы — няма пачуццяў. І тады ўсё нібыта будзе добра, але ці ў грошах шчасце?

16 месца. Зміцер Вайцюшкевіч — Жук і жолуд

Відэа на песню з дзіцячага альбома «Вясёлка над плёсам». Гэта музычны праект на вершы паэта Аляксея Пысіна, у якім, апрача Вайцюшкевіча, узялі ўдзел Лявон Вольскі, Святлана Бень, Naviband, Ганна Шаркунова і іншыя вядомыя выканаўцы.

Маляваў кліп Андрусь Такінданг, а анімацыю зрабіў Дзяніс Міжуй.

15 месца. Vinsent — Kosmas

Сёлета вядомы беларускі рэпер вярнуўся з кліпам на новую песню «Kosmas», якую прысвяціў «нашым людзям, нашаму вялікаму любімаму народу», які змагаецца за сваю будучыню.

14 месца. IOWA — Бросай

Кліп IOWA — гэта міні-фільм пра спробы вярнуць зніклае каханне.

У недалекім будучым малады чалавек у лабараторыі стварае клонаў сваёй каханай, якіх спрабуе навучыць будзённым рэчам: паказвае старыя ролікі, на якіх яны шпацыруюць і цалуюцца. Але робат пачынае плакаць і ламаецца. І так па новай.

13 месца. ZVONKU — BRATKA

У кліпе гурта, які раней называўся Zanzibar і выступаў у балаклавах, зняўся адзін з найлепшых маладых беларускіх акцёраў Дзмітрый Давідовіч. 

«Музычны адказ і рэфлексія на тыя падзеі і крызіс, у якім апынулася грамадства», — так сціпла музыканты апісваюць сваю работу.

12 месца. DLINA VOLNY — Tomorrow

Малады гурт, які не асабліва вядомы ў Беларусі, сёлета выпусціў альбом на амерыканскім лэйбле і зняў не адзін якасны прыгожы кліп. DLINA VOLNY — адзіныя ў нашым чарце, хто трапіў у яго двойчы. Наперадзе вас чакае яшчэ адно відэа ад мінскай каманды.

11 месца. Weed & Dolphins — Anchor Chain

Тут падобная гісторыя: клаўд-панкі з Мінска не так вядомыя на радзіме, як у Заходняй Еўропе, дзе яны часта даюць канцэрты. 

Галоўны герой відэа спявае, скаваны ланцугамі, якімі кіруе таямнічы дэльфін, галоўны сімвал гурта. А вакол танцуюць людзі пад гітарныя рыфы.

Дарэчы, відэа знята на мабільны тэлефон Samsung.

10 месца. Shuma — Kusta

«Пошук гармоніі заўсёды звяртае наш позірк унутры сябе. Да стваральнага жаночага пачатку і мужчынскага, што рухае да новага. Матыў шляху, які непадуладны часу, і перараджэння знайшоў адлюстраванне ў візуальным рашэнні кліпа», — так апісвала відэа, дарэчы, таксама знятае на тэлефон, вакалістка электроннага калектыва Руся.

9 месца. Елена ЖелудOk — Дзекаць і цекаць

З гэтай песняй выканаўца культавай «Шчучыншчыны» збіралася паехаць на «Еўрабачанне». Але, замест гумарыстычнай гераіні, ад Беларусі ледзь не паехалі фрыкі з «Галасоў ЗМеста».

На шчасце, абедзве песні баранавіцкага гурта забанілі. На міжнародны конкурс ад Беларусі ніхто не паедзе і ў 2022 годзе.

8 месца. Лиса — Розариум

Кліп маладой спявачкі дакладна не пакіне нікога абыякавым. Гэта відэа пра моц і прыгажосць жанчыны на фоне гістарычных месцаў Беларусі.

Калі Ліса расказвала пра свой альбом, то гэтую песню назвала найбольш сумнай і чуллівай.

7 месца. J:МОРС — Бывай

Напрыканцы года J:МОРС выпусціў сентыментальны кліп пра сумную рэчаіснасць, пра ад'езд з Беларусі дарагіх і блізкіх людзей, якіх з кожным днём становіцца ўсё больш.

«Сумую. Вельмі. Па тых з вас, хто быў побач амаль штодня. Па тых, з кім бачыліся рэдка, але дастаткова было ведаць, што мы ў адным горадзе, у адной краіне, а, значыць, усё норм, усё, як мае быць», — напісаў пра прэм'еру Уладзімір Пугач.

6 месца. Лявон Вольскі & Маргарыта Ляўчук — PAŁON

У анімаваным кліпе мастачка Маргарыта Ціхановіч адлюстравала цэлы свет, у якім цяпер жыве шмат беларусаў. Такой атрымалася новая трактоўка вядомай песні «Палон».

5 месца. DLINA VOLNY — Bipolar

Самы залайканы каментар пад ролікам можна перакласці так: «Гэта ідэальна для танцаў у пакоі з адключаным святлом і на поўнай гучнасці, думаючы пра жыццё». Лепш, відаць, і не апішаш.

4 месца. Molchat Doma — Otveta Net

«Гэта кліп-прытча пра чалавека, які глыбока перажывае разрыў стасункаў і працягвае цягнуць за сабой тое, што больш не мае дачынення да яго будучыні. Ён марнуе апошнія сілы, каб даць каханню выжыць, — сілы, якіх у яго амаль не засталося нават на ўласнае жыццё», — так апісала кліп яго рэжысёрка Іра Рока.

Мінскія гурт трымае клас: ягоныя кліпы апошнія тры гады стабільна ўваходзяць у наш топ і ніжэй чацвёртага месца не апускаюцца.

3 месца. TryNici — Царкоўка

Кліп на песню супергурта (так у музыцы называюць калектыў, у які ўваходзяць выканаўцы, якія сталі вядомымі ў іншых гуртах) TryNici на купальскую песню мусіў выйсці яшчэ мінулым летам, але падзеі ў Беларусі перашкодзілі рэлізу.

Здымкі кліпа адбываліся ў неверагодна прыгожых мясцінах Віцебскай вобласці. Паўтарыць іх будзе часова немагчыма, бо двое з трох удзельнікаў гурта знаходзяцца за мяжой.

2 месца. NAKA — Iznutri

Балючае ў сваёй рэалістычнасці відэа. Шэрасць, безнайдзенасць і адсутнасць чагосьці добрага.

NAKA ў сваім відэа спрабуе прагаварыць вялікі боль, з якім жывуць беларусы. Ён не цішэе, а пераходзіць з аднаго віда ў іншы.

Гурт заклікае ў новым годзе дзейнічаць, быць моцнымі і салідарнымі як ніколі.

1 месца. Intelligency — Malitva Belaruskaja

Першы радок займае яшчэ адно відэа пра нашу рэальнасць, але ў фармаце страшнай казкі. Яна багатая іншасказаннямі ў сюррэалістычных дэкарацыях. 

Intelligency пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі і напоўнілі яе новымі метафарамі і сімваламі.

Каментары

Под Смолевичами со стрельбой задержали троих несовершеннолетних иностранцев, которые по заказу напали на дом пенсионеров10

Под Смолевичами со стрельбой задержали троих несовершеннолетних иностранцев, которые по заказу напали на дом пенсионеров

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць