ТЭСТ
Дзесяць займальных пытанняў
пра беларуска-габрэйскую кухню
У выдавецтве Gutenberg Publisher пры ўдзеле Czabor Publishing выйшла кніга «Самы цымус» ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага з аўтарскімі ілюстрацыямі Юрыя Таўбкіна. З гэтай нагоды прапануем вам захапляльнае падарожжа ў свет беларуска-габрэйскай кухні, пра які распавядае гэтая кніга гістарычных нарысаў і традыцыйных рэцэптаў.

Калі вынікі вашага тэсту будуць добрымі, то ў канцы вы ўбачыце прамакод на зніжку 10% на замову гэтай кнігі, якая будзе цудоўным падарункам кожнаму аматару гісторыі, кулінарыі і ўсім аматарам смачна паесці!

ПАЧЫНАЕМ
Давайце для пачатку разбярэмся: што азначае слова «цымус»?
Слушна, гэта слова пайшло ад цымесу – дэсертнага рагу з морквы, нуту, разынак, сліў і розных іншых інгрэдыентаў, часам нават мяса, якія дадаюць у залежнасці ад мясцовасці. У беларускай мове крыху змененае слова «цымус» зажыло сваім жыццём і займела пераноснае значэнне.

Не, калі толькі вы не мелі на думцы пераноснае значэнне слова «смак». Насамрэч слова «цымус» пайшло ад цымесу – дэсертнага рагу з морквы, нуту, разынак, сліў і розных іншых інгрэдыентаў, часам нават мяса, якія дадаюць у залежнасці ад мясцовасці. У беларускай мове крыху змененае слова «цымус» зажыло сваім жыццём і займела пераноснае значэнне.
Зусім наадварот! Слова «цымус» пайшло ад цымесу – дэсертнага рагу з морквы, нуту, разынак, сліў і розных іншых інгрэдыентаў, часам нават мяса, якія дадаюць у залежнасці ад мясцовасці. У беларускай мове крыху змененае слова «цымус» зажыло сваім жыццём і займела пераноснае значэнне.
Насамрэч не. Слова «цымус» пайшло ад цымесу – дэсертнага рагу з морквы, нуту, разынак, сліў і розных іншых інгрэдыентаў, часам нават мяса, якія дадаюць у залежнасці ад мясцовасці. У беларускай мове крыху змененае слова «цымус» зажыло сваім жыццём і займела пераноснае значэнне.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Як называецца габрэйская сістэма правілаў і патрабаванняў да прадуктаў і спосабаў прыгатавання ежы?
Блізка, але няправільна. Халяль – гэта мусульманскі тэрмін, які азначае правільнасць і дазволенасць ежы. У габрэяў жа гэта называецца кашрут.

Няправільна. Слова «штэтл» абазначае мястэчка ці гарадок, дзе сяліліся габрэі Усходняй Еўропы. А харчаваліся яны згодна з правіламі кашруту.
Так, гэта абсалютна правільны адказ!
Не, гешэфт – гэта выгадная ці нават спекулятыўная ўгода. Да ежы гэта слова не мае ніякага дачынення. А вось правілы, паводле якіх харчуюцца габрэі, называюцца кашрут.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Якую класічную беларускую страву, як мяркуецца, на нашы землі прынеслі габрэі?
Няправільна. У гэта складана паверыць, але габрэі маглі прынесці на беларускія землі бульбяныя аладкі, якія мы называем дранікі. Радзіма гэтай стравы – Германія, а «агентамі» нямецкага свету, якія, хутчэй за ўсё, і занеслі дранікі ў Беларусь і Літву, былі габрэі з іх мовай ідыш, роднаснай нямецкай. Дарэчы, дранікі габрэі называюць латкес, толькі ў іх гэта не штодзённая, а святочная страва.
Не, гэта не так. Тым больш, для прыгатавання верашчакі, як правіла, трэба свіное мяса, якое габрэі не ядуць. У гэта складана паверыць, але габрэі маглі прынесці на беларускія землі бульбяныя аладкі, якія мы называем дранікі. Радзіма гэтай стравы – Германія, а «агентамі» нямецкага свету, якія, хутчэй за ўсё, і занеслі дранікі ў Беларусь і Літву, былі габрэі з іх мовай ідыш, роднаснай нямецкай. Дарэчы, дранікі габрэі называюць латкес, толькі ў іх гэта не штодзённая, а святочная страва.
Не, якраз з заціркай адбылося наадварот: хутчэй ад беларусаў гэты суп перайшоў на габрэйскі стол. Габрэі ў сваю чаргу маглі прынесці на беларускія землі бульбяныя аладкі, якія мы называем дранікі. Радзіма гэтай стравы – Германія, а «агентамі» нямецкага свету, якія, хутчэй за ўсё, і занеслі дранікі ў Беларусь і Літву, былі габрэі з іх мовай ідыш, роднаснай нямецкай. Дарэчы, дранікі габрэі называюць латкес, ад беларускага «аладкі», толькі ў іх гэта не штодзённая, а святочная страва (на свята Ханука).
Слушна! У гэта складана паверыць, але гэта магчыма. Радзіма гэтай стравы – Германія, а «агентамі» нямецкага свету, якія, хутчэй за ўсё, і занеслі дранікі ў Беларусь і Літву, былі габрэі з іх мовай ідыш, роднаснай нямецкай. Дарэчы, дранікі габрэі называюць латкес, толькі ў іх гэта не штодзённая, а святочная страва.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Якая папулярная ва ўсім свеце булачка насамрэч старажытная габрэйская страва?
Ну, не! Замахвацца на французскую кухню не трэба. Гаворка ідзе пра бейглы – круглыя ці, дакладней, «тараідальныя» булачкі, падобныя да бублікаў ці абаранкаў. Пасля таго, як габрэі завезлі бейглы ў ЗША, яны сталі там шалёна папулярныя і разышліся па ўсім свеце.
Правільна! Бейглы – круглыя ці, дакладней, «тараідальныя» булачкі, падобныя да бублікаў ці абаранкаў. Пасля таго, як габрэі завезлі бейглы ў ЗША, яны сталі там шалёна папулярныя і разышліся па ўсім свеце.
Не, брэцэль – гэта выпечка ў форме крэндзеля, папулярная ў нямецкамоўных краінах. Габрэйская булачка – гэта бейгл. Пасля таго, як габрэі Усходняй Еўропы завезлі бейглы ў ЗША, яны сталі там шалёна папулярныя і разышліся па ўсім свеце.
Няправільна. Гаворка ідзе пра бейглы – круглыя ці, дакладней, «тараідальныя» булачкі, падобныя да бублікаў ці абаранкаў. Пасля таго, як габрэі завезлі бейглы ў ЗША, яны сталі там шалёна папулярныя і разышліся па ўсім свеце.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Нут, тахіні, аліўкавы алей, часнок, лімонны сок, папрыка, зіра – інгрэдыенты традыцыйнай габрэйскай стравы, якая апошнім часам становіцца папулярнай і ў Беларусі. Як яна называецца?
Не, шакшука – гэта габрэйская яечня, а мы пыталіся пра хумус.
А вось і не. Сабіх – гэта такі адмысловы сэндвіч з піты са смажанымі баклажанамі, яйкамі, салатай, зелянінай і соусам. А мы пыталіся пра хумус.
Правільна! Хумус – гэта паста з пералічаных вышэй прадуктаў. Вядома, ёсць мноства відаў хумусу, і дадаваць можна ў яго што заўгодна. Але база застаецца базай.
Гэта не так. Матбуха – салата з памідораў і перцаў. А мы прывялі складнікі хумусу.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Шмалец ці шмальц – неад’емная частка кухні ашкеназаў, еўрапейскіх габрэяў. А што гэта такое?
Так, гэта правільны адказ! Шмальц стагоддзямі выкарыстоўваюць у самых розных стравах.
Не, напэўна вы пераблыталі шмальц з пітай ці з мацой. Гусіны тлушч стагоддзямі выкарыстоўваюць у самых розных стравах.
Не, гэта фаршмак. А шмальц – гэта гусіны тлушч. Яго стагоддзямі выкарыстоўваюць у самых розных стравах.
Не, кунжутная паста называецца тхіна або тахіні. А шмальц – гэта гусіны тлушч. Яго стагоддзямі выкарыстоўваюць у самых розных стравах.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Адна з галоўных страў на пасхальным стале ў габрэяў – гефілтэ фіш. Калі з другім словам усё ясна – гэта рыба, то якім чынам яе гатуюць?
Не, гефілтэ фіш – гэта літаральна фаршыраваная рыба. Рыбіну скуру начыняюць фаршам з гэтай жа рыбы з рознымі дадаткамі. Пасля ўсё гэта вараць і наразаюць на кавалкі.
Не, гефілтэ фіш – гэта літаральна фаршыраваная рыба. Рыбіну скуру начыняюць фаршам з гэтай жа рыбы з рознымі дадаткамі. Пасля ўсё гэта вараць і наразаюць на кавалкі.
Не, гефілтэ фіш – гэта літаральна фаршыраваная рыба. Рыбіну скуру начыняюць фаршам з гэтай жа рыбы з рознымі дадаткамі. Пасля ўсё гэта вараць і наразаюць на кавалкі.
Слушна, гефілтэ фіш – гэта літаральна фаршыраваная рыба. Рыбіну скуру начыняюць фаршам з гэтай жа рыбы з рознымі дадаткамі. Пасля ўсё гэта вараць і наразаюць на кавалкі.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Страва, якую мы называем бульбяной бабкай, у літоўскай мове называецца кугеліс. Гэта сугучна з традыцыйнай габрэйскай запяканкай кугель, але яе часцей за ўсё гатавалі не з бульбы. А з чаго?
Слушна! Традыцыйны кугель – гэта пудынг з локшыны з тым самым шмальцам, залітая яйкам.
Няправільна. Традыцыйны кугель – гэта пудынг з локшыны з тым самым шмальцам, залітая яйкам.
Няправільна. Традыцыйны кугель – гэта пудынг з локшыны з тым самым шмальцам, залітая яйкам.
Рабілі і з тварагу, але традыцыйны кугель – гэта пудынг з локшыны з тым самым шмальцам, залітая яйкам.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
У габрэйскай кухні ёсць страва холішкес, аналагічная добра нам знаёмым галубцам. Але ёсць адно істотнае адрозненне ў тым, як ядуць холішкес у параўнанні з галубцамі. Якое?
Не, ядуць іх гарачымі, як і галубцы. Толькі згодна з кашрутам мясныя прадукты з малочнымі есці нельга, таму выкарыстанне смятаны пад забаронай, калі толькі начынка ў іх не з гародніны.
Слушна! Згодна з кашрутам мясныя прадукты з малочнымі есці нельга, таму выкарыстанне смятаны пад забаронай, калі толькі начынка ў іх не з гародніны.
Не, такога правіла няма. А вось згодна з кашрутам мясныя прадукты з малочнымі есці нельга, таму выкарыстанне смятаны пад забаронай, калі толькі начынка ў іх не з гародніны.
Ды не, гэта выключана. Холішкес гатавалі небагатыя людзі, якія не маглі дазволіць сабе выкідаць тое, што можна з’есці. Тым больш, калі яно такое смачнае. Згодна з кашрутам мясныя прадукты з малочнымі есці нельга, таму выкарыстанне смятаны пад забаронай, калі толькі начынка ў іх не з гародніны.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Які традыцыйны суп некалькі стагоддзяў быў галоўнай стравай як беларусаў, так і габрэяў-літвакоў?
Не, і беларусы, і габрэі любілі есці крупнік. Традыцыйна яго варылі з ячменнай, грэцкай, прасяной або жытняй крупы, дадаючы моркву, цыбулю, часта грыбы, а таксама мяса.
Ды не, і беларусы, і габрэі любілі есці крупнік. Традыцыйна яго варылі з ячменнай, грэцкай, прасяной або жытняй крупы, дадаючы моркву, цыбулю, часта грыбы, а таксама мяса.
Не, і беларусы, і габрэі любілі есці крупнік. Традыцыйна яго варылі з ячменнай, грэцкай, прасяной або жытняй крупы, дадаючы моркву, цыбулю, часта грыбы, а таксама мяса.
Правільна! І беларусы, і габрэі любілі есці крупнік. Традыцыйна яго варылі з ячменнай, грэцкай, прасяной або жытняй крупы, дадаючы моркву, цыбулю, часта грыбы, а часам мяса.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Нічога! Спроба — гэта таксама добра
На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці замовіць кнігу — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Паспрабуйце яшчэ раз!
Не перажывайце!

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці замовіць кнігу — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Няблага, але вы дакладна можаце лепш!
Не перажывайце, у наступны раз вам больш пашанцуе!

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці замовіць кнігу — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Надзвычай добры вынік!
Вы вельмі стараліся, не хапіла зусім крышачку.

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці замовіць кнігу — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Зусім крыху не хапіла
Вы паказалі выдатныя веды!

Вы выйгралі промакод на зніжку 10% на набыццё кнігі «Самы цымус» — уводзьце nashaniva ў адпаведнае акенца пры аплаце. Замовіць кнігу можна па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Фантастыка! Вы проста кулінарны эксперт
Такім вынікам можна ганарыцца!

Вы выйгралі промакод на зніжку 10% на набыццё кнігі «Самы цымус» — уводзьце nashaniva ў адпаведнае акенца пры аплаце. Замовіць кнігу можна па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Замоўце кнігу па спасылцы
15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.
© Наша Ніва, 2024