Комментарии к статье

Трамп впервые выступил под открытым небом после покушения на себя. Он стоял за пуленепробиваемым стеклом

  • Ой
    22.08.2024
    Как аквариумная рыбка
  • Васіль
    22.08.2024
    А вось chatGPT пра замах на Трампа нічога не ведае. Што Камала кандыдат - "штучны інтэлект" ведае, а пра замах на Трампа яму не вядома. Вось такая свабода слова ад дэмпартыі.
  • kamala
    22.08.2024
    Васіль, перад тым як пісаць бздуры пра "свабоду слова ад дэмпартыі" - загугліце "GPT knowledge cutoff date". Калі не разумееце што гэта - то GPT трэнавана на дадзеных да 2024 году.
  • Навошта хлусіць
    22.08.2024
    Васіль, поўная хлусня. Чат выдае ўсю інфармацыю пра замах на Т.
  • Васіль
    22.08.2024
    kamala, у мяне падпіска на chatGPT 4.0. І я ж табе кажу - ён ведае нават пра тое, што кандыдат ад дэмпартыі - Камала (а гэта падзея жніўня 2024). То бок, ён абноўлены, і мае інфармацыю па стане на жнівень 2024 г.
  • Васіль
    22.08.2024
    Навошта хлусіць, пакажы скрыншот? Я пытаю на беларускай мове, на рускай і на ангельскай. І ніяк. Не ведае.
  • Навошта хлусіць
    22.08.2024
    Васіль, напішы які запыт ты ўводзіш? Навошта так хлусіць, толькі што яшчэ раз праверыў - усё выдае, нават спасылкі на вікіпедыю пра замах. Запыт быў на англійскай
  • имя
    22.08.2024
    Давно говорил, что его пора посадить под стекло и показывать на ярмарках.
  • Acab
    22.08.2024
    Спадару имя, прапануеце зрабіць са спадаром Рудым Трампам тое самае, як зрабілі са спадаром Байдэнам Старым?
  • Сымон
    22.08.2024
    Блазан і папуліст, але такі ж небяспечны, як і Лукашэнка ў 1994. Не разумею, з якой нагоды некаторыя кшталту вядучага канала Рацыя ўскладаюць на яго надзеі, маўляў ён дапаможа Ўкраіне і ўвогуле паставіць на месца дыктатуры. У 2016-2020 Трамп сустракаўся і фатаграфаваўся шмат з кім з ліку адыёзных дыктатараў, але ў выніку напрыклад Кім толькі паскорыў нуклеарізацыю, Асад канчаткова ўмацаваўся пры падтрымцы Пуціна і ягонага Вагнера, Лукашэнка ўтрымаўся, а Пуцін канчаткова вырашыў даесці Ўкраіну.
    Калі Трамп прыёдзе - ён будзе заняты дыктатарызацыяй ЗША і знішчэннем падзелу ўладаў на карысць прэзідэнта. І ягоная заява пра "апошнія выбары ў ЗША" - лепшы доказ. Перш крок - інфільтрацыя у Вярхоўны суд США большасці з лаяльных Трампу суддзяў у 2016-2020 ужо дала плён у выніку нядаўняга адыёзнага рашэння аб фактычнай нядатыкальнасці Трампа (у лепшых традыцыях лукашызму).
    Гэрыс неідэальная, але яна бездакорная прыхільніца дэмакратыі і прынамсі пры ёй ня будзе сумнеўных дарадцаў-канфармістаў кшталту Салівана і Бёрнса, якія моцна ўплывалі на Байдэна.
  • Peter
    22.08.2024
    Сымон, fake.
  • Жэка
    22.08.2024
    Сымон, Для таго каб сустрэцца з Трампам Кім адпусьціў амерыканскіх закладнікаў з турмы. Аналагічна, напрыклад, і Пуцін адпусьціў украінскіх маракоў (захопленых у керчанскім праліве ў 2018) для таго, каб сустрэцца з Трампам.
    А што да тваёй Камалы, то яна ўчора заявіла, што "у павышэнні цэн на прадукты вінаватыя дырэктары прадпрыемстваў харчовай прамысловасьці" і што "трэба кантраляваць цэны". Нікога не нагадвае?
  • Freddy
    22.08.2024
    Сымон, боже какой бред да еще на бел мове. это вам так в егу мозги промыли или грантососам другое писать запрещают? Харрис никто и звать ее никак, Трамп успешный президент и хороший менеджер. проедте по штатам на машине и увидету массу плакатов за Трампа и ни одного за Камалу. Камала недавно обьавила что будет бороться с инфляцией регулируя цены на товары как и ваш Лукашенко.
  • Сымон
    22.08.2024
    Жэка, ну дык і Лукашэнка вызваліў і дэпартаваў Наталлю Хершэ ўзамен на вяртанне швейцарскай амбасадаркі ў Менск і ўручэнне вярыцельнай граматы яму ў якасці фармальнага прызнання. Ці зрабіла яго гэта яго лепш? - наўрадці. Імкненне вызваліць ўласных грамадзян - гэта абавязак любога кіраўніка дзяржавы. Калі гэта атрымліваецца - гэта дадае палітычных ачкоў любому дэмакратычна абранаму кіраўніку.

    Што тычыцца захопу ўкраінскіх караблёў і маракоў пад час "Керчанскага тарану" - гэта быў акт марскога пірацтва Расеі, прызнаны Міжнародным трыбуналам ААН па марскому праву ITLOS, з-за чаго на Расею быў здейснены моцны супольный ціск з боку краін захаду, а ня толькі ЗША. Праз судовае рашэнне ў датычэнні Расеі з'явілася рэальная пагроза страты выгад ад карыстання міжнародным марскім правам, і менавіта яна падштурхнула Пуціна даць заднюю. Дарэчы, канчаткова с Пуціным аб вызваленні маракоў дамаўляўся Макрон, а не Трамп.

    Што тычыцца заяваў Гэрыс на конт "узнімання коштаў" на прадукты харчавання - то яна дакладна размежавала змены коштаў пад час рынкавага коштаўтварэння і злаўжыванні, якія мелі месца пад час пандэміі, з-за чаго ў амерыканскім грамадстве і ўзнікла гэтае пытанне. То бок калі ўрад ЗША дзеля стрымліванія пандэміі ўвёў шматлікія адміністрацыйныя абмежаванні для большасці насельніцтва і бізнэса, але адначасова падтрымаў вялікую колькасць пацярпелых грошамі - у гэтай нетыповай для ЗША надзвычайнай сітуацыі знайшлося шмат жадаючых зарабіць на супольнай бядзе. Заканадаўства ЗША апынулася недастаткова прыстасаваным да таго, каб абараніць інтарэсы большасці людзей пад час аб'ектыўна з'явіўшыйся надзвычайнай сітуацыі. Зразумела, што Трамп (чыі фірмы 6 разоў банкрутавалі і кідалі інвестараў, але асабіста яго кожны раз ратавалі адвакаты) і Маск (які скалаціў свой шматмільярдны капітал вельмі рынкава - на дзяржаўных датацыях на набыццё электрамабіляў) паспяшылі назваць Гэрыс камуністкай і г.д. Але тут дакладна няма чаго параўновываць з эканамічнай палітыкай Лукашэнкі, для якой адміністрацыйны коштавый кантроль - гэта стандартны папулісцкі інструмент змагання з інфляцыяй, галоўным чыннікам якой з'яўляецца перманента дрэнны прадпрымальніцкі клімат у краіне і захаванне стратнага дзяржсэктара, абумоўленыя існаваннем дыктатуры. А пасля 2022 - таксама і саўдзел у агрэсіі.
  • Імя
    22.08.2024
    Сымон, віншую! Ужо першы параграф - класіка дэмагогіі :) Пераезд з тэмы рэальнага дасягнення Трампа (вызваленне вязняў), на выдуманную тэму (“зрабіць апанента лепшым”). Плюс празрысты намёк, што Трамп сустракаўся з Кімам гэта дзеля ўласнай выгады (“здабыццё палітычных ачкоў”).

    Ужо настолькі хораша, што далей нават не чытаў
  • Сымон
    22.08.2024
    Імя, Трамп сапраўды вызваліў 3 грамадзян ЗША з паўночнакарэйскага палону і 1 грамадзяніна ЗША (Шклярава)- з лукашэнкаўскага. За гэта яму дзякуй, але нельга адмаўляць, што ён на гэтым таксама палітычна зарабіў.
    Але спрэчка аб тым, ці можа гэта лічыцца індульгенцыяй за ўсё астатняе? Ці спрабавалі вы палічыць, колькі ваяроў ЗСУ загінулі пад Аўдзееўкай з-за таго, што мелі магчымасць адстрэльвацца ад оркаў фактычна толькі трафейнымі снарадамі, атрыманымі пад час контратак? І колькі цывільных украінцаў загінулі ад расейскіх ракет праз тое, што трампаўская MAGA блакавала любую дапамогу Ўкраіне, з-за чаго ў выніку ўзнік дэфіцыт сродкаў СПА? У прыватнасці, ракет і комплексаў Patriot, якіх не хапіла, каб выратаваць ад разбурэння Охматдіт - найбуйнейшы дзіцячы шпіталь Украіны?
  • Васіль
    22.08.2024
    Сымон, "трампаўская МАГА" нічога не блакавала. Не трэба перадрукоўваць расейскую прапаганду. Рэспубліканцы ("Трампаўская МАГА") ўнеслі праэкт лэндлізу яшчэ да пачатку вайны. Пасьла пачатку вайны Кангрэс пралагасаваў ЗА. Для пачатку паставаць зброі ў таварных колькасьцях ( са складоў ЗША) трэба было каб Байдэн падаў у Кангрэс спіс таго, што ён прапануе пастаўляць. Байдэн ніколі гэтага не зрабіў. Па лэндлізу не было пастаўлена НІ-ЧО-ГА. Скажы дзякуй Байдэну і дэмпартыі.
  • Сымон
    22.08.2024
    Васіль, Закон аб лэнд-лізе ў абарону дэмакратыі ва Ўкраине ад 2022 года (Ukraine Democracy Defense Lend-Lease Act of 2022) сапраўды быў прыняты ў якасці адзінага з інструментаў падтрымкі Ўкраіны, але ён быў абмежаваны тэрмінам з 9 траўня 2022 па 30 верасня 2023. Фактычна, ён не спатрэбіўся, бо ўсю дапамогу ад ЗША Ўкраіна за гэты час атрымала бескаштоўна, што безумоўна было для яе лепшым за LL варыянтам. Засвоіць больш грошаў у тым ліку праз LL Украіна не магла праз абмежаванне магутнасцяў ВПК ЗША і адсутнасць дазволу ЗША на пастаўкі ўсей патрэбнай ёй наменклатуры зброі, бо грошы заўсёды асігнуюцца пад канкрэтныя патрэбы.
    Пасля сканчэння тэрміну LL адміністрацыя Байдэна, большасць дэмакратаў і рэйганісты больш за поўгады біліся супраць MAGA і спалоханых Трампам прыстасаванцаў з GOP за любыя варыянты дапамогі Ўкраіне, але трампісты і спікер Джонсан упарта блакавалі ўсё, дзеля чаго няспынна выдумлялі разнастайныя нагоды і "змянялі паказанні".
    "Not another penny will go to Ukraine. Our country comes first" - прамовіла лідарка MAGA Мэрджары Тэйлар Грын яшчэ 3 лістапада 2022.
    https://www.c-span.org/video/?c5039224/rep-marjorie-taylor-greene-money-ukraine
    Спачатку трампісты "матывавалі" бан дапамогі тым, што маўляў у законе не стае захадаў на карысць жыццёва неабходнай тут і зараз абароны паўднёвай мяжы, потым - яна раптам стала непатрэбная, як толькі дэмакраты пайшлі на кампраміс, потым перашкодай стаў Джонсан, які проста блакаваў галасаванне і казаў абы што, бо трасся за свой фатэль пасля кожнай сустрэчы з Трампам. Нарэшце 18 красавіка 2024 (праз 7.5 месяцаў пасля сканчэння LL) рэспубліканец Корнін унёс у камітэт па міжнародных стасунках сената праект наступнага LL, але 20 красавіка палата прадстаўнікоў пераадоліла супраціў трапмістаў і нарэшце адобрыла чарговы пакет дапамогі Ўкраіне.
    Што тычыцца расейскай прапаганды, то прынамсі англамоўная RT з усіх сіл бараніла MAGA у артыкулах сваіх "незалежных" калумністаў.
    https://www.rt.com/news/597310-russia-china-maga-authoritarian/
  • Сымон
    22.08.2024
    Freddy, а што - трампістам ужо рэжа вуха беларуская мова, давай ім толькі "нормальный язык"?
  • Імя
    22.08.2024
    Freddy, беларуская мова - прышчэпка ад расейшчыны, якой у вас, дарэчы, няма, а не ад лявацтва
  • Freddy
    22.08.2024
    Сымон, удивляет что беларускамоуные в большинстве своем подстилки комунистов и глобалистов. лично ты несешь откровенную ахинею распространяемую через политбюро демпартии.
    в штатах не живешь но выдаешь длинные портянки пропаганды расчитанные на малообразованных инстаграмщиков. ты же должен понимать что не все кто читает коменты на сидят в Беларуси или Литве.
    кто такая харрис и байден я знаю не по наслышке? политику дем партии ощущаю на своей шкуре, сказок от грантососов гуманитариев мне не надо.
  • Freddy
    22.08.2024
    Імя, лучше бы она была прышчэпкай от идиотизма. а то вы из росийской помойки, если вырветесь, попадете в другую. мне она не нужна, я не беларус и ненавижу руснявых по своим причинам.
  • Аператар
    22.08.2024
    Вы яму распавядзіце, што кулі - гэта ўжо ня модна! Зараз усё больш дроны актуальныя.
  • Freddy
    22.08.2024
    Сымончик, ничего ты не знаешь об американском бизнесе ибо самые богатые компании построены и работают на гос заказах включая Боинг Майкрософт Локхид Мартин. Я работаю в похожей наши самые выгодные заказы от государства. Не манипулируй информацией и не дури голову своим неверагодным. Трамп не получал гос заказов работал на свои деньги и это очень рисковано в штатах. Вылез из всех долгов сам.
    что касаетсся Харрис которую ты тут пиаришь приведу тебе пример кто работает в ее администрации
    Sneha Nair was appointed by Biden-Harris as special assistant at the National Nuclear Security Administration
    Так вот эта вот специальнеый помощник заявляет что необходимо гомосексуализировать ядерное оружие, искоренить белое превосxодство, гомосексулизм-лежит в основе борьбы за ядерную справедливость и разоружение. Получил представление кого харрис берет на работу?
  • Сымон
    22.08.2024
    Freddy , так Boeing і Lockheed Martin сапраўды маюць шмат дзяржаўных заказаў. Як і General Dynamics, Northrop Grumman і Raytheon. Бо ствараюць выдатную і канкурэнтаздольную зброю, якая бараніць свабодны свет. Напрыклад, вырабленыя амаль што 30 год таму ракетныя комплексы FGM-148 Javelin ў руках адважных ваяроў ЗСУ эфектыўна спынілі бясконцыя танкавыя орды оркаў у пачатку ўварвання. Stinger, якімі яшчэ з часоў Афганістана збіваліся расейскія ударныя верталёты - гэта ўвогуле імя уласнае. А апошнія версіі комплексаў Patriot здолелі збіваць нават расейскія Кінжалы, якія працяглы час лічыліся незбівальнымі. У тый час калі высвятлілася, што нашпігаваны карабельнымі версіямі комплексаў С-300 крэйсер Масква ня здолеў абараніць сябе нават ад украінскіх ракет Нептун.
    Што тычыцца Microsoft - то гэта плён таленту Гейтса, які першым прапанаваў рынку тое, чаго не хапала менавіта масаваму карыстальніку. І зараз Windows - гэта найлепшая сістэма для масавага карыстальніка па спалучэнню шэрагу паказчыкаў: кошту набыцця-уладання, падтрымкі распрацоўшчыкамі, памеру кам'юніці, пашыраемасці, устойлівасці і універсальнасці. І дзяржапарат ЗША таксама карыстаецца гэтым, але не праз хабарніцтва альбо сувязі Гейтса, а праз тое, што ў ім таксама працуе шмат масавых карыстальнікаў.
  •