Свет

Арменія адмовілася фінансаваць АДКБ

Арменія хоць і не выйшла з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), але і раней казала, што больш не будзе ўдзельнічаць у дзейнасці гэтай структуры. Цяпер краіна заявіла, што не збіраецца ўдзельнічаць у яе фінансаванні. Пра гэта стала вядома са словаў прэс-сакратаркі МЗС Арменіі Ані Бадалян у каментары агенцтву Factor.am, піша «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: David Crane/MediaNews Group/Los Angeles Daily News via Getty Images

Па словах Бадалян, Арменія ўстрымаецца ад удзелу ў «Дамове аб калектыўнай бяспецы да 2024 года па бюджэце», які быў прыняты Радай калектыўнай бяспекі АДКБ 23 лістапада 2023 года.

Таксама Ерэван адмовіўся ўдзельнічаць у «прадугледжаным ім фінансаванні дзейнасці арганізацыі, не пярэчачы пры гэтым супраць прыняцця гэтага рашэння ў абмежаваным складзе», дадала прэс-сакратарка армянскага МЗС.

Раней пра адмову Арменіі фінансаваць дзейнасць АДКБ заяўляў расійскі бок, у прыватнасці памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Арменія на сённяшні момант афіцыйна не выйшла з АДКБ, але фактычна больш не ўдзельнічае ў дзейнасці гэтай структуры, у прыватнасці ў сумесных вайсковых вучэннях.

Каментары

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі21

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Усе навіны →
Усе навіны

Патап расказаў, як даўно яны з Насцяй Каменскіх не выступаюць у Расіі і чаму больш не будзе песень па-руску10

Метэарыту, які ўпаў пад Мінскам, прыдумалі імя2

Жыхарка Магілёва даказала бацькоўства памерлага партнёра праз ДНК-экспертызу

Дзеля жаб і рапух у Англіі на паўтара месяца перакрылі дарогу5

«Упаў у раёне райвыканкама, кучу міліцыі нагналі, у тым ліку АМАП». У Хойніках упаў расійскі дрон11

У мінскім клубе загінуў 33-гадовы наведнік3

Сабаленка з'явілася ў адным з самых дарагіх рэкламных ролікаў у свеце7

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах27

На Wildberries можна замовіць аўтамабілі з прабегам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі21

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць