Карта баявых дзеянняў на 28 красавіка 2024 года. Чырвоным пазначаны акупаваныя тэрыторыі, зялёным — вызваленыя, бардовым — «ДНР» і «ЛНР». Крыніца: Deep State
«Спрабуючы захапіць стратэгічную ініцыятыву і прарваць лінію фронту праціўнік засяродзіў асноўныя намаганні на некалькіх кірунках, стварыўшы значную перавагу ў сілах і сродках. Актыўна атакуе па ўсёй лініі фронту, на некаторых кірунках — мае тактычныя поспехі. Адбываецца дынамічная змена становішча, асобныя пазіцыі пераходзяць «з рук у рукі» некалькі разоў на працягу сутак, што спараджае неадназначнае разуменне сітуацыі», — піша галоўнакамандуючы ў тэлеграм-канале.
На Луганскім кірунку, піша Сырскі, расійскае войска галоўнай задачай ставіць выйсці на адміністрацыйную мяжу Луганскай вобласці.
На Купянскім кірунку расейцы сяродзілі сілы ў раёне вёсак Стэльмахоўка і Берастава. «Там вораг меў частковы поспех, але дзеяннямі нашых падраздзяленняў быў спынены», — адзначае Сырскі. Таксама расейцы працягваюць наступ на сяло Цярні на Ліманскім кірунку, спрабуюць выцесніць украінскія войскі за раку Чорны Жарабец.
«Найбольш складаная сітуацыя на Пакроўскім і Курахаўскім кірунках, дзе працягваюцца жорсткія баі. Праціўнік на гэтых кірунках задзейнічаў да чатырох брыгад, спрабуе развіць наступ на захад ад Аўдзееўкі і Мар'інкі, прабіваючыся да Пакроўска і Курахава. Падраздзяленні сіл абароны Украіны, захоўваючы жыццё і здароўе нашых абаронцаў, перамясціліся на новыя рубяжы на захад ад Бярдзічава, Сямёнаўкі і Новаміхайлаўкі.
У цэлым, на гэтых кірунках праціўнік дасягнуў пэўных тактычных поспехаў, але аператыўнай перавагі атрымаць не змог».
Напружанай застаецца абстаноўка на поўдні, у Запарожскай і Херсонскай абласцях. На Новапаўлаўскім кірунку, адзначае Сырскі, расіская армія спрабуе наступаць у раёне Старамаёрскага, на Арэхаўскім — у раёнах Рабоціна і Вярбовага, на Херсонскім — спрабуе выбіць украінскія войскі з Крынак.
«Поспеху не мае ні на адным з кірункаў. Больш за тое, на Херсонскім кірунку нашым падраздзяленням удалося прасунуцца ў раёне Веліканскага і ўсталяваць кантроль над востравам Нестрыга», — дадае Сырскі.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)