Фота: фэйсбук Кэры Кларк
Аднак праз тыдзень супрацоўнікі склада кампаніі Amazon у Каліфорніі выявілі зніклую жывёлу ў адной са скрынак з вернутымі таварамі, піша Бі-бі-сі.
Аказалася, што Гальяна заскочыла ў вялікую скрынку з працоўнымі чаравікамі, якія яе гаспадары купілі на Amazon, але вырашылі вярнуць. У выніку пакет адправілі назад разам з жывёлай.
«Гальяна проста любіць скрынкі, гэта такая асаблівасць яе характару», — распавяла гаспадыня Кэры Кларк.
Кошку знайшоў адзін з супрацоўнікаў склада Amazon у Каліфорніі, які аднёс яе да ветэрынара. Той прасканаваў яе чып і такім чынам даведаўся імя і тэлефон Кларк.
Амерыканка кажа, што для яе гэта была «самая выдатная, вар'яцкая навіна ў свеце». «Я спачатку ветэрынару не паверыла, падумала, што гэта розыгрыш нейкі», — прызнаецца Кларк.
Пасля гэтага ёй давялося купіць білет на самалёт і здзейсніць пералёт у Каліфорнію, гэта значыць пераадолець больш чым тысячу кіламетраў.
«Сустрэча была проста выдатная. Гальяна адразу перастала дрыжаць, калі я ўзяла яе на рукі, яна адразу расслабілася», — кажа Кларк.
На шчасце для кошкі і яе гаспадароў, у скрынцы з чаравікамі былі адтуліны — і жывёле было чым дыхаць. Пры гэтым пакет не перавозілі ў занадта гарачых або занадта халодных умовах — і кошка змагла выжыць, нягледзячы на адсутнасць ежы і пітва.
Цяпер Кэры Кларк заклікае ўсіх абавязкова чыпаваць сваіх хатніх гадаванцаў і «тройчы правяраць» скрынкі перад іх вяртаннем прадаўцу.
Чытайце таксама:
«Катоў прапаноўвалі ўтапіць або ўсыпіць бясплатна». Як мінчукі ратавалі катоў цэлай вуліцай