36-гадовы чэмпіён свету па боксе Уладзімір Клічко на днях выйшаў у свет з 37-гадовай амерыканскай акторкай, фотамадэллю і дызайнерам Кімарай Лі Сіманс,
пра гэта піша "Us Magazine".

Пасля таго, як Уладзімір разышоўся з галівудскай актрысай Хэйдэн Пенецьеры, яму закідалі шмат раманаў. Зрэшты, усё гэта было толькі чуткамі.

Але на днях баксёра бачылі разам з Кімарай Лі Сіманс. Парачка з'явілася на прэзентацыі парфумы ў Лос-Анджэлесе і пяшчотна абдымалася, пазіруючы фатографам.

Як вядома, з мая мінулага года ўкраінец Клічко з'яўляецца адным з самых жаданых халасцякоў свету.

А Кімара Лі Сіманс нядаўна разышлася з акцёрам Джыманам Хансумам, ад якога мае сына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?