Прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні візы Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Гаворачы аб парадку дня пасяджэння Савета міністраў саюзнай дзяржавы 12 снежня ў Маскве, Рыгор Рапота адзначыў, што адным з пытанняў будзе праграма узмацнення бяспекі на мяжы Саюзнай дзяржавы.

У прыватнасці, будзе абмяркоўвацца неабходнасць увядзення візы СД. Спачатку гэтае пытанне абмяркуюць на ўзроўні экспертаў, затым вырашаць, ці ўводзіць яе наогул і як хутка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?