Еўрасаюз і ЗША павінны заставацца прыхільнікамі жорсткай лініі ў дачыненні да Беларусі.
Такое меркаванне ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Голас Амерыкі» выказаў кіраўнік праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крамер.
«Некаторыя на Захадзе лічаць, што палітыка санкцый правалілася, аднак сапраўдная прычына, з-за якой санкцыі не аказалі належнага ўплыву, тоіцца ў тым, што ў лістападзе 2011 года Расія выратавала Лукашэнку шматмільярдным крэдытам,
— сказаў Крамер. — Тым не менш мы не павінны адмаўляцца ад жорсткіх санкцый, а еўрапейскім дзяржавам варта перагледзець сваю палітыку з Беларуссю».

Ён адзначыў, што аб’ём тавараабароту паміж ЕС і Беларуссю павялічваецца, што азначае, што «гэтыя грошы падтрымліваюць Лукашэнку». «Нам трэба і надалей аказваць націск, бо гэта адзіная мова, якую ён разумее. Я спадзяюся, што Еўрасаюз і Злучаныя Штаты працягнуць гэтую палітыку, як працягнуць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і апазіцыю ў Беларусі, паколькі гэта вельмі важна для атрымання інфармацыі з краіны», — падкрэсліў Крамер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?