Чальцы Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы, якую ўзначальвае прэзідэнт краіны Уга Чавэс, перамаглі на губернатарскіх выбарах у 20 з 23 штатаў краіны.
Пра гэта 16 снежня паведамляе Associated Press.

Яўка выбаршчыкаў склала 53% — амаль на трыццаць пунктаў ніжэй, чым на выбарах прэзідэнта ў кастрычніку 2012 года.

Кандыдаты ад апазіцыі атрымалі перамогу ў трох штатах. Энрыке Капрылес, які раней выступіў кандыдатам ад аб’яднанай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах і набраў 44,1%, быў паўторна абраны губернатарам Міранды.

Усяго апазіцыя пазбавілася губернатарскіх месцаў у пяці штатах краіны, у тым ліку ў галоўным нафтавым штаце Сулія.

Тым часам паведамляецца, што Уга Чавэс, якому на Кубе зрабілі чарговую аперацыю, вярнуўся да бягучай папяровай працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?