Невядомыя праніклі ноччу ў храм Божай Маці «Іверская» ў Бабруйску і вынеслі каштоўнасці на суму амаль 300 мільёнаў рублёў.

Ноччу 1 снежня невядомыя ўзламалі дзверы храма, размешчанага па адрасе: вул. Аранжарэйная, 22. Пасля выкралі больш за тысячу найменняў царкоўных вырабаў з золата і срэбра на суму больш як 295 мільёнаў рублёў. Акрамя таго, злодзеі прыхапілі грошы (1,6 млн рублёў).

Заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт.205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), санкцыя якога прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Цікава, што на наступны дзень пасля таго, як злодзеі абчысцілі храм у Бабруйску, аналагічнае злачынства было здзейснена ў Калiнкавiчах Гомельскай вобласці.

Невядомыя ў ноч на 2 снежня праніклі ў Свята-Казанскую царкву і выкралі адтуль вырабы з золата і срэбра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?