Такую заяву ён зрабіў у эфіры радыёстанцыі «Голас Расіі».

На думку протаіерэя, такі падатак будзе служыць своеасаблівай кампенсацыяй за адсутнасць дзяцей. «Калі ты не хочаш ісці на подзвіг нараджэння дзяцей… ці не можаш, то паўдзельнічай у гэтым грашыма, невялікім падаткам», — заявіў святар. Каму і калі Смірноў прапаноўваў увесці такі падатак, ён не ўдакладніў.

Сабраныя ў якасці падатку грошы святар прапанаваў накіроўваць на падтрымку сем’яў, якім уласнага заробку на выхаванне дзяцей не хапае.
Смірноў таксама заявіў, што грошы можна даваць і сем’ям-усынаўляльнікам, замест таго каб плаціць іх дзіцячым дамам.

«Трэба той сям’і, рускай сям’і, якая гатовая ўсынавіць дзіцятка, даць гэты мільён за вылікам, дапусцім, ста тысяч. А на гэтыя сто тысяч сабраць спецыяльны апарат, які б назіраў, куды ідуць гэтыя грошы», — заявіў святар, заўважыўшы, што на ўтрыманне дзяцей у дзіцячых дамах трацяцца вялікія грошы.

Раней з падобнай прапановай выступаў віцэ-спікер Дзярждумы РФ, сакратар генеральнага савета «Адзінай Расіі» Сяргей Нявераў. Ён, у прыватнасці, казаў, што ў некаторых дзіцячых дамах утрыманне аднаго дзіцяці абыходзіцца бюджэту ў 1,2 млн рублёў у год, і прапаноўваў плаціць аналагічную суму сем’ям, якія бяруць прыёмнае дзіця.

Падатак на бяздзетнасць або маладзетнасць існаваў у СССР з 1941 года да распаду Савецкага Саюза. Гэты падатак складаў да 6% ад памеру заработнай платы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?