Незвычайны тавар затрыманы ў пункце мытнага афармлення «Макраны» (на мяжы з Украінай), паведамілі ўпрэс-групе Брэсцкай мытні.
Аўтамабіль «Крайслер», якім кіраваў грамадзянін Беларусі, быў спынены пасля перасячэння ім лініі «зялёнага» канала. У салоне і багажным аддзяленні транспартнага сродку сярод асабістых рэчаў былі выяўленыя тавары інтымнага характару 81 наймення (усяго 827 адзінак). Сярод іх біялагічныя актыўныя дабаўкі, вібратары, жаночую і мужчынскую бялізну і інш
Тавары агульнай вагой 86 кг падлягалі мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме з выплатай неабходных плацяжоў.
Кіроўца аўтамабіля растлумачыў, што не задэклараваў тавары, бо не ведаў, што такая колькасць тавару падлягае мытнаму афармленню пры перамяшчэнні праз мяжу, і таму абраў для перасячэння «зялёны» калідор.
Тавары коштам каля Br200 млн канфіскаваныя. Па факце правапарушэння пачаты адміністрацыйны працэс.
0
0
0
0
0
0