За пільнасць Мікалай атрымаў пісьмо з падзякай і грошы.

За пільнасць Мікалай атрымаў пісьмо з падзякай і грошы.

26-гадовы юрыст Мікалай стаў сведкам, як уначы незнаёмец зняў фары з «Сітраена». Мікалай заўважыў, як кіроўца ў чорнай вопратцы сеў на «БМВ» і з’ехаў.

Мікалай запомніў нумар «БМВ» і выклікаў міліцыю.

Падазронага мужчыну знайшлі. Ён спачатку адмаўляў сваё дачыненне да крадзяжу. Але пры вобшуку ў ягоным гаражы знайшлі фары не толькі ад таго «Сітраена».

Аказалася,

мужчына працаваў на адной са сталічных СТА і ведаў, як на «Сітраенах» заднія фары можна лёгка і хутка зняць.

Ад тэорыі і перайшоў да практыкі. Крадзенае прадавалася праз рынкі і інтэрнэт-абвесткі.

У гаражы механіка знайшлі таксама наркотыкі: 1,5 кг марыхуаны і дзевяць бутэлек экстракцыйнага опію.

Ён сам варыў наркотык у гаражы, сам і спажываў.

Як паведамляе прэс-служба ГУУС, Мікалай за пільнасць атрымаў ад міліцыі пісьмо з падзякай і грашовую прэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?