Паэт, журналіст беларускай рэдакцыі Польскага радыё Юры Гумянюк будзе пахаваны 23 студзеня ў Гродне на могілках на праспекце Касманаўтаў.

З 12 да 15 гадзіны развітацца з ім можна будзе ў доме сям’і Гуменюкоў на вуліцы Веры Харужай, 18-1.
Сябры паэта кажуць, што дамоў запрасілі ўніяцкага святара, каб прачытаць малітву.

Перад самым пахаваннем развітанне з Ю. Гуменюком адбудзецца з 16 да 17 гадзіны ў рытуальнай зале пры могілках.

Юрый Гумянюк трагічна загінуў 19 студзеня, выпаўшы з акна 9-га паверха, яму было 43 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?