На цырымоніі ў Варшаве прысутнічалі паслы Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі. Пасол Гайсёнак стаіць за прэзідэнтам Камароўскім (першы справа ад харцара са знічом). Фота prezydent.pl.

На цырымоніі ў Варшаве прысутнічалі паслы Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі. Пасол Гайсёнак стаіць за прэзідэнтам Камароўскім (першы справа ад харцара са знічом). Фота prezydent.pl.

Прэзідэнт Польшчы ўсклаў вянкі на магілу Паўстанцаў 1863 года. Фота prezydent.pl.

Прэзідэнт Польшчы ўсклаў вянкі на магілу Паўстанцаў 1863 года. Фота prezydent.pl.

Ва ўшанаванні ўзяло ўдзел духавенства розных канфесій, у тым ліку каталікі і праваслаўныя. Фота prezydent.pl.

Ва ўшанаванні ўзяло ўдзел духавенства розных канфесій, у тым ліку каталікі і праваслаўныя. Фота prezydent.pl.

Свечкі на магілы прынесла моладзь. Фота prezydent.pl.

Свечкі на магілы прынесла моладзь. Фота prezydent.pl.

На цырымоніі на Павонзках прысутнчіалі і беларусы Варшавы з бел-чырвона-белым сцягам. Фота БНП.

На цырымоніі на Павонзках прысутнчіалі і беларусы Варшавы з бел-чырвона-белым сцягам. Фота БНП.

«У 1863 годзе людзі розных моваў, культур і рэлігій разам пайшлі ў бой за свабоду», — сказаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў часе ўскладання вянкоў да помніка Паўстанцам 1863 года на могілках Павонзкі ў Варшаве.

Ва ўшанаванні ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы і духавенства розных канфесій, у тым ліку каталікі і праваслаўныя. Свечкі прынесла таксама моладзь і прадстаўнікі беларускай, украінскай ды літоўскай дыяспар у Польшчы.

На цырымоніі прысутнічалі таксама пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак, паслы Літвы, Украіны і часовы павераны ў справах Латвіі.

У пасольстве Беларусі ў Варшаве «Нашай Ніве» паведамілі, што Цэнтр беларускай культуры ў Варшаве рыхтуе выставу да 150-годдзя паўстання,
якое палякі называюць «Студзеньскім паўстаннем», а ў Беларусі больш вядомага як Паўстанне Каліноўскага.

Віктар Гайсёнак на пасадзе пасла Беларусі ў Польшчы ў кастрычніку 2008 года змяніў Паўла Латушку.

«Паўстанне 1863 года было апошнім акордам супольнага змагання за свабоду ўсіх народаў, якія некалі ўтваралі супольную дзяржаву, а пасля разам арганізавалі барацьбу за вызваленне».
На помніку ёсць герб Польшчы, і ёсць герб «Пагоня», і ёсць герб Русі, — адзначыў прэзідэнт Польшчы на Павонзках.

Нацыі, якія бралі ўдзел у Паўстанні 1863 года, зазначыў ён, але і расіяне таксама, цяпер будуюць «сваю свабоду, сваё пачуцце тоеснасці, сваю добрую будучыню». Яны, сказаў прэзідэнт Камароўскі, адсылаюць нас да традыцый выступу 1863 года, хоць і кожны народ па-свойму. «Напрыклад,

для нас, палякаў, паўстанне 1863 года — гэта нацыянальнае паўстанне. А вось для літоўцаў гэта пачатак дарогі да самастойнасці, да ўтварэння сучаснай літоўскай нацыі з асобнай дзяржавай», — падкрэсліў ён.

Тое самае адносіцца і да беларусаў.

Менавіта ў часе паўстання пачала выходзіць першая газета на беларускай мове: «Мужыцкая праўда» — што стала важным этапам у самаўсведамленні беларусаў беларусамі.

Адбылася экуменічная малітва і цырымонія пачэснай варты. Пасля гэтага Браніслаў Камароўскі запаліў свечку на магіле генерала паўстанцаў Эдмунда Тачаноўскага (1822–1879).

На цырымоніі на Павонзках прысутнічалі і беларусы Варшавы з бел-чырвона-белым сцягам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?