У бліжэйшыя дні на праспекце Пераможцаў у Мінску, на ўчастку ад плошчы Свабоды да вуліцы Нарачанскай, хуткасны рэжым будзе абмежаваны 60 км/г, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Зараз на асобных участках праспекта максімальна дапушчальная хуткасць складае 70 або 80 км/г.

Як заявілі ў УДАІ ГУУС, хуткасць абмяжоўваюць «у мэтах гарантавання бяспекі дарожнага руху».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?