«Ідзіце, паглядзіце на гэты жарт! «Бедны яўрэй!». Наогул не зразумела, каму прыйшла ў галаву ідэя такой назвы? Гэта беларус бедны, а дзе яны бачылі беднага яўрэя? Як наогул торт з такой назвай можна на стол паставіць?» — патэлефанавала ў рэдакцыю чытачка.

«Назву мы самі прыдумалі. Гэта гумар, — сказала прадавец пякарні.

Сярод прадстаўленых на прылаўку тартоў цана кілаграма менавіта «Беднага яўрэя» была самай нізкай. Торт зроблены з каржоў з разынкамі, макам і арэхамі. Таксама ў ім, па словах прадаўца, ёсць тварог, згушчонка і карамель.

І ўсё ж такі, нягледзячы на абурэнне чытачкі, якая не ўяўляла, як можна рэзаць «Беднага яўрэя», а таксама нягледзячы на пачуцце гумару пекараў, рэцэпт торта не арыгінальны: на адным з кулінарных сайтаў мы знайшлі торт з такой жа назвай і аналагічнага складу. Мяркуючы па водгуках на форуме, торт смачны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?