Органамі пагранічнай службы Беларусі ў 2012 годзе за парушэнне пагранічнага заканадаўства было затрымана каля 7,5 тыс. чалавек.З іх 619 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы (у Беларусь — 98, з Беларусі — 521), 334 парушальнікі рэжыму мяжы, больш чым 3,9 тыс. парушальнікаў пагранічнага рэжыму і звыш 2,6 тыс. парушальнікаў рэжыму ў пунктах пропуску.
Практычна палова парушальнікаў мяжы спрабавала выкарыстаць начны час сутак.
Кожны другі затрыманы парушальнік мяжы — выхадзец з Афра-Азіяцкага рэгіёну.
0
0
0
0
0
0