Узвядзенне каменна-пясчанай дамбы — вымушаная мера ў будаўніцтве моста ў раёне Брэсцкай крэпасці. На працы адводзілася чатыры дні, справіліся за суткі.

За ноч да берагоў Мухаўца ў раёне перасячэння вуліцы Зубачова і праспекта Машэрава даставілі каля 5 тысяч тон каменя і грунту. Быў задзейнічаны плывучы кран з грэйферным каўшом. У ноч з чацвярга на пятніцу Мухавец пацёк на 100 м бліжэй да памежнага пераходу «Варшаўскі мост».

Штучнае рэчышча з’явілася толькі на ўчастку будаўніцтва моста. А павялі Мухавец у абыход будучага моста ў мэтах палягчэння будаўніцтва аб’екта.

Ігар Кулініч, начальнік СУ-158, выказаў упэўненасць, што прыроднае рэчышча ракі будзе адноўленае пасля заканчэння будаўнічых работ. Паводле яго падлікаў, гэта адбудзецца летам 2013: калі СУ-158 завершыць збудаванне чацвёртага аўтамабільнага моста праз раку Мухавец у рамках рэалізацыі заходняга абыходу вакол абласнога цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?