Ніжняя палата парламента Францыі цалкам ухваліла законапраект, які дазваляе аднаполым парам уступаць у афіцыйныя шлюбы і усынаўляць дзяцей.
За прыняцце закона прагаласавалі 329 заканадаўцаў, супраць - 229. Цяпер дакумент адправіцца на разгляд у Сенат,у якім таксама дамінуюць сацыялісты і іх саюзнікі.
У Парыжы на акцыю ў падтрымку гэтай рэформы 27 студзеня прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Столькі ж актывістаў сабрала і акцыя праціўнікаў гомасэксуальных саюзаў.Легалізацыя аднаполых шлюбаў была адным з перадвыбарных абяцанняў цяперашняга прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда.
Як паказваюць апытанні, большасць французаў выказваюцца за легалізацыю гей-шлюбаў, аднак другі пункт законапраекта, які дазваляе аднаполым парам усынаўляць дзяцей, мае значна меншую падтрымку ў грамадстве.
0
0
0
0
0
0