БАТЭ праводзіць перадматчавую трэніроўку

БАТЭ праводзіць перадматчавую трэніроўку

Сёння ў Гродне (пачатак у 21:00) пройдзе першы матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і стамбульскім «Фенербахчэ».

БАТЭ пяць разоў запар гуляў у групавых турнірах еўракубкаў, але толькі адзін раз выходзіў у плэй-оф. Было гэта два гады таму, прычым беларусы з 2-га месца групавога раўнда Лігі Еўропы. Тады ў 1/16 фіналу ЛЕ БАТЭ супрацьстаяў ПСЖ, яшчэ без Ібрагімавіча. У двух матчах была зафіксаваная нічыя (2:2, 0:0), але за кошт забітых у марозным Мінску (было мінус 14) у наступную стадыю прайшоў французскі клуб.

Як будзе гэтым разам? Вашыя меркаванні?

Пераможца пары ў наступнай стадыі згуляе з пераможцам пары «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія) — «Напалі» (Неапаль, Італія).

Матч у адказ пройдзе праз тыдзень у Стамбуле, прычым УЕФА абавязаў «Фенербахчэ» правесці яго пры пустых трыбунах. Клуб пакараны за дзеянні заўзятатаў падчас гульні з «Барусіяй» з Мёнхенгладбаха.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?