Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі патлумачыў незвычайныя з’явы ў небе над Уралам дзеяннямі «правакатараў» і «падпальшчыкаў вайны». Па версіі палітыка ўяўнае падзенне метэарыта на самай справе было выпрабаваннем новай зброі амерыканцамі.

Жырыноўскі дадаў, што дзяржсакратар ЗША Джон Кэры яшчэ ў панядзелак, 11 лютага, хацеў папярэдзіць аб гэтым выпрабаванні кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, але той быў у паездцы ў Афрыцы. Пра тое, што Кэры некалькі дзён не ўдаецца звязацца з Лаўровым, Дзярждэпартамент абвясціў у чацвер.

Выказаная МНС версія таго, што адбылося на Урале Жырыноўскага не задавальняе. «Як прымітыўнае племя нейкае, — абурыўся палітык.

— Якія метэарыты? Нічога ніколі нідзе не падае. Космас — гэта Сусвет, там свае законы», — заявіў палітык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0