Мінскае «Дынама» выказала жаданне праводзіць хатнія паядынкі Лігі Еўропы ў Брэсце. Гэтую інфармацыю пацвердзіў дырэктар Абласнога спартыўнага комплекса «Брэсцкі» Казімір Рынгевіч.
— Мінчане самі на нас выйшлі. У мяне была размова з гендырэктарам «Дынама» Ігарам Пугачам, папярэдне мы дамовіліся, што ў якасці хатняй арэны ў Лізе Еўропы мінчане будуць выкарыстоўваць наш стадыён. Цяпер сваё жаданне партнёры павінны пацвердзіць дакументальна. Мяркую, што гэта здарыцца ўжо ў найбліжэйшай будучыні.
Сталічнае «Дынама» заняло трэцяе месца ў мінулым чэмпіянаце краіны, што аўтаматычна зрабіла іх удзельнікамі кваліфікацыі Лігі Еўропы. Паколькі мінскі стадыён «Дынама» зачынены на рэканструкцыю — кіраўніцтву клуба ўжо сёння ёсць сэнс прапрацаваць варыянты магчымай «хатняй» арэны на еўракубкавую стадыю.
0
0
0
0
0
0