Вогнішча на трасе

Вогнішча на трасе

Знакаміты расійскі акцёр Іван Ахлабысцін ехаў з Гомеля ў Мінск на свой канцэрт, але трапіў у затор каля Мар'інай Горкі. Канцэрт адменены. Самалёт з Масквы быў адпраўлены ў Гомель, і акцёр дабіраўся машынай з Гомеля.

Ахлабысцін у Twitter’ы рэгулярна паведамляе, што з ім робіцца гэтай ноччу:

«Фіг са мной, у калоне шмат дзяцей….

… Не зрушыліся ні на метр. Нерэальна, траса забіта машынамі.

… Зачысцілі нейкую пляцоўку для вогнішча. Прадпрынялі…"

Яго апошні твіт, пакінуты а палове на другую ночы паводле беларускага часу: «Пойдзем, пройдземся ўздоўж машын. Праверым, ці ўсе жывыя».

* * *

Раніцай у суботу Ахлабысцін па-ранейшаму стаяў у заторы пад Мінскам на трасе Мінск — Бабруйск.
Піша, што настрой бадзёры, а сумесныя гутаркі збліжаюць. «Самі спраўляемся. Нішто так не збліжае, як агульная бяда», піша ён.
"Залатыя людзі сустрэліся на начной дарозе.
Хоць і не сумняваўся. Шанцуе мне на залатых людзей.
Беларусі [Ахлабысцін пісаў менавіта Беларусі, а не Белорусіі] ёсць чым ганарыцца, нягледзячы на свінскае стаўленне яе начальства да ўласных землякоў".

А 11-й гадзіне Іван Ахлабысцін паведаміў, што дабраўся да Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?